26 красавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Млечным Шляху заўважаная зорка з рэкорднай хуткасцю

4
У Млечным Шляху заўважаная зорка з рэкорднай хуткасцю

Зорка галоўнай паслядоўнасці сталася самай хуткай з калі-небудзь выяўленых у галактыцы.

Астраномы выпадкова заўважылі ў Млечным Шляху новую зорку галоўнай паслядоўнасці, якая выявілася самай хуткай з усіх, калі-небудзь знойдзеных у галактыцы. Свяціла рухаецца з хуткасцю 1700 кіламетраў на секунду, паведамляе zn.ua са спасылкай на Naked science.

Са слоў даследнікаў, зорка S5-HVS1 адносна маладая, яе ўзрост складае ўсяго 500 мільёнаў гадоў. Свяціла цяжэйшае за Сонца ў 2,5 разы і належыць да галоўнай паслядоўнасці класа А, як Сірыус А, Альтаір і Вега.

Паводле разлікаў даследчыкаў, зорка вылецела з цэнтра Млечнага Шляху блізу 4,8 мільёнаў гадоў таму. Навукоўцы мяркуюць, што энэргіі, якая спатрэбілася, каб запусціць S5-HVS1 у прастору, дастаткова, каб паскорыць Зямлю да 99,7% ад хуткасці святла.

Разам з тым, чаму менавіта свяціла было выкінутае з цэнтра галактыкі, даследчыкі не ведаюць. Магчыма, што S5-HVS1 - гэта кампанент двайной сістэмы, якая падышла вельмі блізка да межаў чорнай дзіркі ў цэнтры Млечнага Шляху. Адна з зорак была паглынутая чорнай дзіркай, а другая, S5-HVS1, вылецела з цэнтра галактыкі на велізарнай хуткасці.

Іншая тэорыя вучоных палягае ў тым, што некалькі мільёнаў гадоў таму цэнтр нашай галактыкі сутыкнуўся з меншай у памеры чорнай дзіркай, у выніку чаго шмат зорак было выкінутае ў касмічную прастору.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках