26 красавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: За падфарбаваным фасадам - звычайная разруха і безгаспадарлівасць

6
«Баста!»: За падфарбаваным фасадам - звычайная разруха і безгаспадарлівасць
Фота: «Радыё Свабода»

Як вайсковы завод стаў люстэркам сітуацыі ў беларускай прамысловасці.

Не так даўно пісаў артыкул пра прывід стабільнасці лукашэнкаўскай Беларусі. Згадваў у ёй і пра прыклады. Адзін з іх - Менскі механічны завод імя Вавілава, піша Андрусь Войніч для Telegram-канала «Баста!».

Прадпрыемства працуе і паводле вайсковых замоў, таму даволі закрытае. Але інфармацыю пра становішча завода атрымаць нескладана - у розны час там працавалі многія мае знаёмыя і сябры.

Нягледзячы на профіль, заробкі невысокія, агіднае абсталявання працоўных месцаў, пра захаванне патрабаванняў бяспекі нават і казаць не буду.

Аздабленне сцен адвальвалася кавалкамі, фарба аблазіла, платы выветрываліся. За 20 гадоў мімавольных назіранняў усё станавілася толькі горш. На тэрыторыі валяюцца груды будматэрыялаў, а асфальт выглядае як пасля Другой Сусветнай.

З'ездзіў туды, сфатаграфаваў, напісаў допіс, выкінуў у інтэрнэт.

Пару дзён таму наважылі пад'ехаць на завод, даведацца як ідуць справы.

Бачны фасад прыведзены ў парадак і выглядае нядрэнна, плот і браму памянялі. Не ведаю, ці падзейнічала мая публікацыя альбо хто-небудзь з начальства міма праязджаў.

Але за падфарбаваным фасадам - звычайная разруха і безгаспадарлівасць. Ні рэформаў, ні мадэрнізацыі. Завод працуе ў страту. Усе «грамадзянскае», што там вырабляюць людзі танней могуць купіць на рынку ці ў інтэрнэце. Вайсковых замоў амаль не засталося. Заробак затрымліваюць, работнікаў звальняюць. І падфарбаваны плот гэтую карціну ніяк не выправіць.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках