26 красавiка 2024, Пятніца, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча, Нямеччына і Турцыя скарацілі імпарт расейскага газу

23
Польшча, Нямеччына і Турцыя скарацілі імпарт расейскага газу

Патрэбу ў расейскім газе знізілі таксама Францыя, Вялікая Брытанія, Вугоршчына і Чэхія.

Самыя буйныя пакупнікі расейскага газу ў Еўропе абмяжоўваюць куплі гэтай сыравіны. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на газету Rzeczpospolita.

«Польшча, Нямеччына і Турцыя ў першым квартале гэтага года значна скарацілі імпарт блакітнага паліва праз усходнюю мяжу ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. І Расея гэта адчувае», - адзначае Rzeczpospolita.

Газета прыводзіць канкрэтныя лічбы: «Цягам сямі месяцаў Расея адправіла ў Еўропу на 5% менш газу, чым летась» і спасылаецца на высновы спецыялістаў. «Экспэрты звяртаюць увагу, што гэта вынік дыверсіфікацыі паставак, як гэта мае месца ў Польшчы, а таксама зніжэння тэмпу эканамічнага росту і памяншэння спажывання газу, напрыклад, у Нямеччыне».

Публіцысты Івона Трусевіч і Томаш Фурман падкрэсліваюць, што Польшча зменшыла газавую залежнасць ад Расеі. «Пакупкі газу з Расеі ў першым паўгоддзі былі на траціну меншымі леташніх і склалі 4,35 мільярдаў кубаметраў у параўнанні з 6,04 мільярда кубаметраў шасцю месяцамі раней».

Патрэбу ў расейскім газе знізілі таксама Францыя, Вялікая Брытанія, Вугоршчына, Чэхія. Меншую зацікаўленасць у ім выказваюць і краіны былога Савецкага Саюза (акрамя Беларусі). Больш за ўсіх скараціў пакупкі Казахстан (з 2,24 мільярдаў кубаметраў да 1,5 мільярда кубаметраў)», - канстатуюць аўтары публікацыі. Яны таксама пішуць пра прычыны, на якія Польшча пачала актыўныя крокі ў дыверсіфікацыі газавых паставак. Першая - гэта нявыгадная дамова з «Газпромам» і не заўсёды сумленнае выкананне расейцамі яе ўмоў. А галоўнай прычынай Івона Трусевіч і Томаш Фурман называюць запуск у эксплуатацыю газапорта ў Свінавусці ў 2016 годзе, які даў магчымасць павялічыць пастаўкі, у асноўным з ЗША і Катара.

Rzeczpospolitа публікуе таксама інтэрв'ю з Пятром Наімскім - дзяржсакратаром Канцылярыі Старшыні Савета Міністраў і ўпаўнаважаным урада ў пытаннях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры. З ягоных слоў, праз тры гады і некалькі месяцаў Польшча будзе атрымліваць газ у 100% з новых крыніц, ад розных пастаўшчыкоў і вытворцаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках