17 верасня 2019, aўторак, 23:04
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Беларусі вырасла колькасць арганізацый, якія затрымліваюць заробкі

13
У Беларусі вырасла колькасць арганізацый, якія затрымліваюць заробкі

Сярод іх - школа.

У Беларусі расце колькасць арганізацый, дзе ўзнікаюць праблемы з выплатай заробкаў. Так, у ліпені ў 214 прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў знайшлі парушэнні што да тэрмінаў выплаты заробкаў і грошай пры звальненні. Нагадаем, у сакавіку губернатарам Магілёўскай і Віцебскай абласцей прэзідэнт абвясціў вымову за не своечасовую выплату заробку арганізацыямі.

У ліпені ў 214 арганізацыях і ў індывідуальных прадпрымальнікаў знайшлі парушэнні што да тэрмінаў выплаты заробкаў і грошай пры звальненні (у чэрвені - у 196, у траўні - у 154, у красавіку - у 163, а ў сакавіку - у 285), вынікае са звестак Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Мінпрацы. Больш за ўсё іх было ў Менску (67), а менш за ўсё - у Гарадзенскай воласці (7). Для параўнання: у Гомельскай - 25, Берасцейскай - 10, Менскай - 44, паведамляе tut.by.

Пры гэтым у Магілёўскай і Віцебскай абласцях, губернатарам якіх прэзідэнт раней абвясціў вымову за не своечасовую выплату заробку арганізацыямі, у траўні налічвалася 12 і 49 такіх арганізацый адпаведна.

У Менскай вобласці, напрыклад, сярод арганізацый, у якіх у ліпені выявілі парушэнні што да тэрмінаў выплаты заробкаў і грошай пры звальненні, у тым ліку выявілася супольнае прадпрыемства «Іўкон», Барысаўскі парк культуры і адпачынку ім. М. Горкага, Старобінскі лясгас, Слуцкая швейная фабрыка, ГУ «Сярэдняя школа №20» (горад не ўдакладняецца).

Пры гэтым у 12 арганізацый знайшлі ў ліпені парушэнні ў выплаце заробкаў, ніжэйшых за мінімальныя: па адной - у Магілёўскай і Віцебскай абласцях, па дзве - у Менскай і Гомельскай, па тры - у Гарадзенскай і Берасцейскай.

У студзені-ліпені кантралёры выявілі 1664 факты парушэння наймальнікамі тэрмінаў выплаты заробку, сум, належных работнікам на дзень звальнення, сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку. За парушэнні штрафы атрымалі 1325 наймальнікаў і 1239 службовых асоб на агульную суму 397,5 тысячы рублёў.

У студзені-ліпені таксама выявілі 137 фактаў выплаты заробку, ніжэйшага за мінімальны. За гэтыя парушэнні штраф атрымалі 111 службовых асоб наймальнікаў на суму 6,9 тысячы рублёў.