24 красавiка 2024, Серада, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін пра апісанне маёмасці: Гэта нейкія крыхаборы

10
Сяргей Пятрухін пра апісанне маёмасці: Гэта нейкія крыхаборы
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: «Радыё Свабода»

Да вядомага берасцейскага блогера зноў прыходзілі судовыя выканаўцы.

У Берасці працягваецца ціск на актывістка і блогера Сяргея Пятрухіна. 20 жніўня зноў апісвалі яго маёмасць, паведамляе «Радыё Рацыя».

Да блогера прыходзілі судовыя выканаўцы. Дзеянні адбываліся ў межах крымінальнай справы. Пятрухін распавёў пра тое, як усё адбывалася:

- Прыйшлі да мяне дзве прыгожыя дзяўчыны і апісалі маёмасць, усяго пяць рэчаў на 165 рублёў. Я так здзівіўся, думаю, нешта мала. Прыязджаюць потым, апісваюць кухню, камоду, прас. Наогул, такое ўражанне, што гэта нейкія крыхаборы, або камерцыйная арганізацыя, абы набраць там чагосьці і як-небудзь прадаць.

Судом Ленінскага раёна горада Берасця Сяргею Пятрухіну быў прысуджаны штраф сумаю 360 базавых велічынь або 7500 рублёў. Пацярпелымі ў крымінальнай справе былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках