3 траўня 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На польскім рынку працы расце колькасць легальных замежных работнікаў

2
На польскім рынку працы расце колькасць легальных замежных работнікаў

Замежныя працаўнікі запатрабаваныя ў такіх польскіх галінах як прамысловасць, будаўніцтва і лагістыка.

На польскім рынку працы прыбывае замежнікаў, якія знаходзяць легальнае працаўладкаванне. Пра гэта «Польскаму радыё» паведаміла Управа сацыяльнага страхавання (ZUS). Са слоў прэс-сакратара кампаніі Войцэха Андрусевіча, з пачатку года колькасць зарэгістраваных у ZUS замежнікаў павялічылася на 75 тысяч, і ў канцы чэрвеня дасягнула 644 тысяч.

«Большасць з іх - 483000 - з'яўляюцца грамадзянамі Украіны. Наступнай у колькасці легальна працаўладкаваных нацыянальнай групай у Польшчы з'яўляюцца беларусы. Гэтая група ў больш чым 10 разоў меншая за ўкраінскую – прыблізная колькасць легальна працаўладкаваных беларусаў у Польшчы 38 тысяч. Далей ідуць грузіны - прыкладна 9,5 тысячы, а затым грамадзяне Малдовы і Расеі - іх у Польшчы прыблізна 8000», - сказаў прэс прэс-сакратар Управы сацыяльнага страхавання.

Больш за ўсё замежныя работнікі запатрабаваныя ў такіх польскіх галінах як прамысловасць, будаўніцтва і лагістыка, якія прадаўжаюць адчуваць дэфіцыт працоўнай сілы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках