2 траўня 2024, Чацвер, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лінейка а 10.00, першы ўрок - а 8.30. Як быць бацькам?»

9
«Лінейка а 10.00, першы ўрок - а 8.30. Як быць бацькам?»

Мінадукацыі аб тым, як пройдзе 2 верасня.

У рэдакцыю tut.by пішуць бацькі школьнікаў. Ёсць тыя, хто абураецца, што лінейкі пройдуць у панядзелак, 2-га верасня. Іншыя не разумеюць, для чаго праводзіць першы ўрок перад урачыстай часткай, а не пасля яе. Пацікавіліся ў Міністэрства адукацыі, чаму сёлета лінейкі пройдуць у панядзелак і ці можна памяняць месцамі лінейку і ўрокі.

- Урачыстыя лінейкі пройдуць а 10.00 2 верасня. А першы ўрок будзе праходзіць а 8.30. Заўсёды пачаткам навучальнага года была лінейка. Дзеці прыбраныя, з кветкамі, з бацькамі ідуць у школу. А як на гэты раз? Прывесці дзяцей да 8.30 у школу, потым або ісці дадому, або сядзець пад дзвярыма школы? - піша мама чацвёртакласніка.

У прэс-службе Міністэрства адукацыі тлумачаць: што правесці спачатку - лінейку або першы ўрок - вызначае адміністрацыя ўстановы адукацыі.

- Кожная школа сама вызначае час. У кагосьці спачатку пройдзе лінейка, а затым - першы ўрок, у нейкіх школах - наадварот: спачатку ўрок, затым урачыстая лінейка.

Традыцыйна ў першы навучальны дзень у школах праходзяць урокі, прысвечаныя Радзіме. Сёлета яго тэмай стане радок з верша Янкі Купалы «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!»

Чаму міністэрства рэкамендавала правесці лінейкі ў панядзелак, 2-га верасня?

- Паводле Кодэкса аб адукацыі, навучальны год пачынаецца 1 верасня і заканчваецца 31 траўня, - распавядаюць у прэс-службе. - Сёлета 1-га верасня прыпадае на нядзелю, мы рэкамендуем пачаць навучальны год з панядзелка, 2-га верасня, - распавядаюць у міністэрстве.

Сёлета ў першы клас пойдуць 115 тысяч дзяцей, што амаль на 5 тысяч больш, чым летась. Усяго ў Беларусі будзе вучыцца 1 мільён 30 тысяч чалавек.

У 2019 годзе на работу ва ўстановы адукацыі прыйдуць 4347 маладых спецыялістаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках