26 красавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон назваў тэрміны распрацоўкі ў ЗША гіпергукавай зброі

1
Пентагон назваў тэрміны распрацоўкі ў ЗША гіпергукавай зброі
МАРК ЭСПЕР
ФОТА: AFP

Кіраўнік Мінабароны ЗША западозрыў Маскву ў пашырэнні стратэгічнага ядзернага арсенала.

Вашынгтон ужо найбліжэйшым часам зможа паставіць на ўзбраенне гіпергукавую зброю. Пра гэта заявіў новы міністр абароны ЗША Марк Эспер. Ён даў першае поўнамаштабнае інтэрв'ю з моманту ўступлення ў пасаду ў ліпені. Вытрымкі з гутаркі прыводзіць у сераду, 21 жніўня, амерыканскі інфармацыйны канал Fox News Channel. "Думаю, гэта, магчыма, пытанне пары гадоў, калі вам так хочацца", - заявіў ён, адказваючы на пытанне рэпарцёра, паведамляе dw.com.

Як перадаваў у чэрвені амерыканскі часопіс Defense News са спасылкай на ВПС ЗША, Пентагон правёў на авіябазе Эдвардс (штат Каліфорнія) паспяховыя выпрабаванні з удзелам стратэгічнага бамбавіка Boeing B-52 Stratofortress, які можа выкарыстоўвацца для нясення гэтага тыпу зброі.

Масква спрабуе пашырыць ядзерны арсенал

Падчас гутаркі з журналісткай Fox News Channel кіраўнік Пентагона закрануў таксама сітуацыі з выбухам на палігоне Мінабароны РФ у Архангельскай вобласці 8 жніўня. "Відавочна, што яны (рускія. - Рэд.) спрабуюць пашырыць свой стратэгічны ядзерны арсенал для барацьбы са Злучанымі Штатамі", - заявіў ён.

"Нам трэба пераканацца, што мы ўключым гэтыя новыя тыпы ўзбраенняў, якія распрацоўваюцца Расеяй" у новае пагадненне, якое стане працягам Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-3), што мінае ў лютым 2021, падкрэсліў Эспер.

"Цяпер Расея мае... крылатыя ракетамі сярэдняй далёкасці, магчыма абсталяваныя ядзернымі боегалоўкамі і накіраванымі ў бок Еўропы", - адзначыў ён.

Ці пойдзе NАТО на разгортванне новых ракет?

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнбэрг раней неаднаразова казаў, што ў адказ на выхад Масквы з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) NАТО не збіраецца разгортваць новыя ядзерныя ракеты наземнага базавання ў Еўропе.

Крыніцы DW у NАТО, аднак, на ўмовах ананімнасці ўсё ж такі не выключалі, што альянсу давядзецца прыняць "цяжкую пастанову" і размясціць на еўрапейскай тэрыторыі дадатковую ядзерную зброю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках