22 верасня 2019, Нядзеля, 11:50
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Названы самы просты спосаб падоўжыць жыццё

4
Названы самы просты спосаб падоўжыць жыццё

Нават штодзённыя заняткі могуць пайсці на карысць.

Рэгулярныя фізічныя заняткі значна зніжаюць рызыку ранняй смяротнасці, высветлілі навукоўцы, піша ria.ru.

Паводле звестак апублікаванага ў British Medical Journal даследавання, нават прыбіранне ў кватэры можа спрыяць павелічэнню працягласці жыцця.

Спецыялісты вывучылі восем даследаванняў, у якіх узялі ўдзел сумарна 36 тысяч чалавек старэйшых за сорак гадоў. Падыспытных падзялілі на чатыры групы паводле ўзроўню іхняй штодзённай чыннасці, у сярэднім за іхнім жыццём назіралі блізу шасці гадоў.

Назіранне паказала, што рызыка заўчаснай смерці ў самай рухомай катэгорыі людзей скарачаецца на 73 адсоткі, а ў другой актыўнасцю групы - на 66%.

Навукоўцы таксама сцвярджаюць, што для павышэння працягласці жыцця пры сядзячым ладзе жыцця дастаткова хадзіць хуткім крокам па 24 хвіліны штодзень або гэты ж час выдаткаваць за фізічныя заняткі сярэдняй ступені інтэнсіўнасці.

Спецыялісты таксама высветлілі, што рызыка заўчаснай смерці павышаецца больш чым у два разы, калі чалавек бавіць па дзевяць-дзесяць гадзін седзячы.