26 красавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якуцкі шаман і «Сибирьнаш»: у Расеі ідзе перадзел улады?

3
Якуцкі шаман і «Сибирьнаш»: у Расеі ідзе перадзел улады?
ВАЯР-ШАМАН АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ

У Сібіры адбываюцца важныя працэсы.

СМІ час ад часу асвятляюць гісторыю якуцкага ваяра-шамана Аляксандра Габышава, які 6 сакавіка адправіўся пешшу ў Маскву, каб прыкладна ў 2021 годзе зрынуць дэмана Пуціна, які захапіў ўладу, і адправіць яго ў пекла. Гэты сюжэт ужо аброс мемамі (некалькі ўдзельнікаў нядаўніх пратэстаў у Маскве былі адзетыя ў футболкі з выявай Габышава). Месяц таму шаман прайшоў Чыту, дзе сабраўся невялікі мітынг ягоных прыхільнікаў. Цяпер ён падыходзіць да Улан-Удэ, піша ўкраінскае выданне «Інфармацыйны супраціў».

Якуцкія СМІ асвятляюць місію Габышава досыць кампліментарна, а ў іншых рэгіёнах, у той жа Бураціі, не хаваюць раздражнення (асабліва - мясцовыя папы). Бо эпічны сюжэт з шаманам разгортваецца на фоне патопаў і пажараў у Сібіры, а таксама іншых катаклізмаў. Што ўносіць смуту ў нямоцныя розумы насельніцтва, якія перамеленыя царкоўным цемрашальствам.

Чаго СМІ ў гэтай сціжме не заўважылі (таму што гэта не трапіла ў цэнтральныя СМІ РФ, адкуль звычайна бяруць інфармацыю нашыя медыя) - заявы «аўтарытэтнага» краснаярскага бізнэсоўца Анатоля Быкава аб стварэнні партыі «Наша Сібір».

Чаму гэта важна?

Быкаў - асоба ў пэўнай ступені легендарная. Адзін з нямногіх дыназаўраў, які перажыў мясарубку 90-х. На працягу некалькіх гадоў Быкаў з'яўляўся ценявым гаспадаром Краснаярскага краю. Да 2017 года, хоць у яго адабралі асноўныя актывы і пару разоў саджалі ў турму, ён публічна захоўваў вернасць Пуціну. Але затым перайшоў у поле крытыкаў. Спачатку мясцовых прызначэнцаў правадыра, потым самога правадыра. Пры гэтым Быкаў, больш вядомы як Толік Бык, проста рассыпаецца кампліментамі на адрас Кадырава.

1 жніўня ў інтэрв'ю лаяльнаму краснаярскаму СМІ, якое на ютубе ўжо паглядзелі больш 100 чалавек, Быкаў высунуў шэраг тэзісаў з серыі «Масква рабуе Сібір, хопіць карміць Маскву!». Ён тапіў прэм'ера Мядзведзева і гранічна выразна пазначыў, што яму вельмі падабаецца, як стасункі з Масквой выбудавалі Чачэнія і Татарстан: «Цэнтар іх баіцца, таму паважае». І анансаваў стварэнне партыі «Наша Сібір», якая будзе бараніць інтарэсы рэгіёну і дамагацца перагляду існай мадэлі, калі большая частка рэсурсаў адбіраецца ў цэнтр.

У мясцовых СМІ і сацсетках нават супраціўнікі Быкава пішуць, што ён вылез з такімі заявамі, бо пачуў слабасць правадыра і рыхтуе інфраструктуру для барацьбы за перадзел улады. Інтэрв'ю Быкава мела рэзананс, бо выйшла на фоне адмовы чыноўнікаў тушыць пажары ў Сібіры. А Толік Бык - гэта не хіпстэры, якія кідаюцца ў маскоўскі АМАП папяровымі кубачкамі. Улічваючы, з якой сілай яго пачалі публічна шальмаваць пасля названай заявы і палохаць людзей «вяртаннем у 90-я», як мінімум рэгіянальная ўлада ў Краснаярску ацаніла вастрыню сітуацыі.

Хутчэй за ўсё, афіцыйна ніякую партыю яму ніхто не дасць зарэгістраваць. Але сігнал ужо пайшоў, пачалося абмеркаванне з падрабязным пералікам крыўдаў, нанесеных сібіракам Масквой.

Шаманы, зародкі рэгіянальнага фронду, тэхнагенныя і прыродныя катаклізмы - гэта ўсё, што распыляе рэсурсы Крамля. Для Украіны з'яўляюцца рызыкі і магчымасці. Рызыка ў тым, што Пуцін можа пачаць эскалацыю, каб змяніць парадак. А магчымасці - у некаторым паслабленні ціску (у тым ліку - інфармацыйнага), пакуль Масква разграбае ўнутраныя праблемы. Гэта шанец затармазіць/спыніць дрэйф пасіўнага балота, якое пачало ўбіраць вірусы-думкі «проста перастаць страляць», «грамадзянская вайна», «трэба аднавіць стасункі з Расеяй».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках