26 красавiка 2024, Пятніца, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Маслюкова: Хай не спадзяюцца, што мяне гэтыя дзіцячыя гадасці кранулі

2
Алена Маслюкова: Хай не спадзяюцца, што мяне гэтыя дзіцячыя гадасці кранулі
АЛЕНА МАСЛЮКОВА

Актывістка са Светлагорску звярнулася ў міліцыю за абаронай гонару і годнасці.

Экалагічная актывістка Алена Маслюкова, якая ўзначальвае ініцыятыўную групу маніторынгу за шкоднымі выкідамі завода беленай цэлюлозы, звярнулася ў РАУС Светлагорску з заявай правесці расследаванне і распачаць крымінальную справу паводле факта масавай расклейкі паклёпніцкіх улётак у сярэдзіне жніўня на аўтобусных прыпынках горада, паведамляе «Гомельская весна».

ФОТА: АЛЕНА МАСЛЮКОВА

- Я перакананая, што гэта зрабілі спецслужбы з мэтай дыскрэдытаваць мяне перад вылучэннем кандыдатаў на «парламенцкія выбары», - каментуе Алена Маслюкова. - Магчыма, яны мяркуюць, што я буду балатавацца. Акрамя таго, гэта псіхалагічны ціск на мяне як на актывістку, бо я актыўна змагаюся супраць смярдзючага завода, які ўжо паўтара года атручвае ўвесь горад і раён. Але няхай не спадзяюцца, што мяне гэтыя дзіцячыя гадасці вельмі напалохалі - на коне стаіць маё здароўе, маіх родных і жыхароў усяго горада і мы не адступім ад свайго права жыць у здаровым навакольным асяроддзі.

Паводле закона, на працягу 15 дзён міліцыя павінна даць адказ на заяву актывісткі.

Нагадаем, у Светлагорску яшчэ да пачатку будаўніцтва завода беленай цэлюлозы ў 2014 годзе паўстала ініцыятыўная група супрацьдзеяння будаўніцтву шкоднай вытворчасці. Пасля таго як завод пабудавалі, насуперак жаданням жыхароў, ініцыятыўная група пачала маніторыць сітуацыю са шкоднымі выкідамі, звярталася ў кантрольныя інстанцыі, пракуратуру, суд, Міністэрства аховы здароўя і навакольнага асяроддзя, адміністрацыю Лукашэнкі, дзяржкантроль. Кожны тыдзень на галоўнай плошчы горада адбываюцца пратэстныя сходы жыхароў горада і раёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках