18 верасня 2019, Серада, 13:30
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Беларуская аўтакефальная царква - вельмі добрая ідэя

4
Таццяна Севярынец: Беларуская аўтакефальная царква - вельмі добрая ідэя
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ

Сапраўдная незалежнасць непарыўна звязаная з ідэяй аўтакефаліі.

У Чарнігаве 17-18 жніўня прайшла канферэнцыя «Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы». Больш за 100 удзельнікаў прыехалі на форум з Беларусі, піша «Віцебская вясна».

Удзел у ёй ўзялі і прадстаўніцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебска Таццяна Севярынец і Ірына Захарава.

Як адзначыла Таццяна Севярынец, сапраўдная беларуская незалежнасць непарыўна звязаная з ідэяй беларускай аўтакефаліі. Актывістка мяркуе, што канферэнцыя, якая адбылася ў Чарнігаве, стане першым пунктам развіцця Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Са слоў Таццяны, суполкі прыхільнікаў беларускай аўтакефаліі ўжо ўзніклі ў некалькіх абласных і раённых цэнтрах.

- Думаю, што ў Віцебску мы таксама створым суполку, і што знойдзецца святар, які здолее весці набажэнствы па-беларуску. Было б жаданне! Я хачу гэтага, таму што пасля таго як страціла давер да Расейскай праваслаўнай царквы, не магла знайсці сябе нідзе, - кажа Таццяна. - Пачуўшы пра ідэю стварэння БАПЦ, разважыла, што павінна быць з ёю, - патлумачыла актывістка БХД.

Таццяна распавяла, што ў яе родзе былі праваслаўныя святары, яна сама была хрышчоная як праваслаўная, таму не хоча нешта мяняць.

- Для мяне аўтакефалія - вельмі добрая ідэя, - рэзюмуе Таццяна.

«БАПЦ здольная аб'яднаць людзей»

Таццяна Севярынец мяркуе, што Беларуская аўтакефальная царква здольная аб'яднаць людзей у тым ліку і на базе беларускай мовы, якая і натхняе, і чыніць перашкоды на шляху «расейскага свету», чыя ідэалогія шчыльна звязаная з РПЦ, праз што ўсякі давер да яе страчваецца.