19 красавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Ганконгу: паліцыя выкарыстала агнястрэльную зброю

3
Пратэсты ў Ганконгу: паліцыя выкарыстала агнястрэльную зброю

Адзін з паліцэйскіх зрабіў стрэл з пісталета.

Паліцыя Ганконга ўпершыню выкарыстала супраць пратэстоўцаў агнястрэльную зброю, паведамляе svoboda.org са спасылкай на France Press. Адзін з паліцэйскіх зрабіў стрэл з пісталета. Звестак аб пацярпелых пакуль няма.

У нядзелю ўлады Ганконга арыштавалі 29 чалавек пасля чарговай антыўрадавай акцыі, якая скончылася сутыкненнямі з паліцыяй. Мітынгоўцы кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі з запальнай сумессю. У адказ тыя выкарысталі вадамёт, слёзацечны газ і гумовыя кулі. Сутыкненні пачаліся пасля таго, як паліцыя заступіла шлях калоне пратэстоўцаў.

Масавыя пратэсты ў Ганконгу доўжацца трэці месяц. Першапачаткова падставай для выступаў быў законапраект аб экстрадыцыі на мацерыковы Кітай падазраваных паводле крымінальных спраў. Улады выканалі патрабаванне пратэстоўцаў, адмовіўшыся разглядаць дакумент, аднак жыхары Ганконга працягваюць выходзіць на вуліцы і патрабаваць яшчэ большай незалежнасці ад Пекіна.

Мітынгоўцы мяркуюць, то кітайскія спецслужбы ўсталёўваюць на вуліцах відэакамеры, каб вылічыць іх для далейшага палітычнага пераследу. Падчас нядзельнай акцыі пратэсту яе ўдзельнікі зламалі некалькі слупоў, на якіх віселі такія камеры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках