26 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ўсё часцей прызнае замежныя дыпломы

2
Нямеччына ўсё часцей прызнае замежныя дыпломы

Пра якія прафесіі ідзе гаворка?

Федэральная статыстычная ўправа апублікавала новыя звесткі аб колькасці прызнаных у Нямеччыне дыпломаў, атрыманых за межамі краіны. Летась прафесійную кваліфікацыю 36 400 спецыялістаў-замежнікаў прызналі цалкам або часткова адпаведнай патрабаванням, што выстаўляюцца да спецыялістаў гэтай спецыяльнасці ў Нямеччыне. У 2018 годзе было адобрана на 20 адсоткаў больш заявак, чым у 2017-м, паведамляе «Нямецкая хваля».

Прызнанне дыпломаў: расейцы і ўкраінцы ў дзясятцы

Перш за ўсё, гэта дыпломы аб медыцынскай адукацыі - вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай. 61 адсотак усіх адобраных заявак на пацвярджэнне кваліфікацыі датычацца лекараў і медперсаналу. Далей па ліку прызнаных дыпломаў лідаруюць інжынеры, настаўнікі і выхавальнікі.

Больш за ўсё было адобрана заявак ад спецыялістаў з Сірыі (4800). Затым у рэйтынгу краін з найбольшай колькасцю прызнаных дыпломаў ідуць Боснія і Герцагавіна, Сербія і Польшча. Расея і Украіна ўваходзяць у дзясятку краін, спецыялісты з якіх летась часцей за ўсё звярталіся з запытам аб пацверджанні кваліфікацыі. Федэральная статыстычная ўстанова падала журналістам эксклюзіўную інфармацыю аб расейцах і ўкраінцах.

З Расеі, дарэчы, паступіла больш за 1500 заявак: перш за ўсё (у парадку змяншэння) ад лекараў, настаўнікаў, інжынераў, медперсаналу, выхавальнікаў дашкольных устаноў. Дыпломы амаль тысячы чалавек прызнаныя цалкам або часткова. Ад спецыялістаў з Украіны нямецкія ўстановы атрымалі 1656 заявак. Тут рэйтынг падобны: больш за ўсё заяў паступіла ад лекараў, медсясцёр, інжынераў, настаўнікаў, выхавальнікаў. Некалькі дзясяткаў заявак з абедзвюх краін прыйшло ад стаматолагаў, фармацэўтаў, офіс-мэнэджараў. Ва ўкраінскім спісе, акрамя інжынераў, ёсць і іншыя прадстаўнікі тэхнічнай сферы: спецыялісты ў металаапрацоўцы і мантажу электраабсталявання, а таксама аўтамеханікі. 1128 дыпломаў аб адукацыі, атрыманых ва Украіне, цалкам або часткова прызнаныя. Пры частковым прызнанні прэтэндэнту прапануюць прайсці павышэнне кваліфікацыі.

Хто павінен пацвердзіць дыплом

Усяго ў 2018 годзе было разгледжана 50500 запытаў. У пераважнай большасці гаворка ішла аб так званых рэгламентаваных спецыяльнасцях (reglementierte Berufe). Гэтыя спецыяльнасці патрабуюць працэдуры дзяржаўнага допуску, па іх у Нямеччыне немагчыма працаваць без афіцыйнага прызнання прафесійнай кваліфікацыі. Перш за ўсё, гэта сферы медыцыны і адукацыі. Для некаторых прафесій, як лекар ці медсястра, стандарты распрацаваныя на федэральным узроўні, іншыя, як настаўнік ці выхавальнік, рэгулююцца на ўзроўні зямель.

Для працы ў Нямеччыне па не рэгламентаванай прафесіі фармальнае прызнанне дакументаў аб адукацыі не патрабуецца. Да такіх прафесій належаць, напрыклад, прадавец, праграміст, офіс-мэнэджар. Але можна добраахвотна замовіць праверку на адпаведнасць кваліфікацыі нямецкім стандартам. Так працадаўцу лягчэй ацаніць веды і ўменні прэтэндэнта. Падаць заяўку можна, знаходзячыся за мяжой. Праверыць, ці абавязкова вам пацвярджаць свой замежны дыплом у Нямеччыне, можна на сайце www.anerkennung-in-deutschland.de у раздзеле Anerkennungsfinder.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках