26 красавiка 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі скасуюць усе абмежаванні на рух капіталу

У Грэцыі скасуюць усе абмежаванні на рух капіталу
Чэргі да банкаматаў у Афінах (фота з архіва)

Фінансавы кантроль быў уведзены ў 2015 годзе, калі жыхары Грэцыі знялі 50 млрд еўраў з рахункаў, баючыся дэфолту.

Грэцыя мае намер найбліжэйшым часам зняць усе абмежаванні на рух капіталу, уведзеныя ў 2015 годзе. Пра гэта прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс паведаміў падчас выступу ў парламенце рэспублікі ў панядзелак, 26 жніўня. Адпаведныя захады кантролю над капіталам будуць скасаваныя з 1 верасня, дадаў грэцкі міністр фінансаў Хрыстос Стайкурас, паведамляе DW.

Абмежаванні былі ўведзеныя, каб пазбегнуць пазыковага крызісу праз масавы адток грошай з мясцовых банкаў. Іх кліенты знялі са сваіх рахункаў больш за 50 млрд еўраў з лістапада 2014 да ліпеня 2015 года, баючыся дзяржаўнага дэфолту і выхаду Грэцыі з еўразоны.

Пасля захады кантролю над капіталам неаднаразова аслаблялі. Так, у кастрычніку 2018 года спыніла дзейнічаць абмежаванне, якое дазваляе здымаць у банкаматах не болей за 420 еўраў у тыдзень. Аднак ліміты на пералічэнне грашовых сродкаў за мяжу заставаліся ў дзеянні дагэтуль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках