26 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Горват адмовіўся ўдзельнічаць у прэміі Гедройца

Андрэй Горват адмовіўся ўдзельнічаць у прэміі Гедройца
Андрэй Горват

Чаму?

Вядомы пісьменнік, аўтар кнігі «Радзіва Прудок», Андрэй Горват адмовіўся ад удзелу ў літаратурнай прэміі імя Гедройца, паведамляе nn.by.

Летась Горват напісаў кнігу «Прэм'ера», таму мог удзельнічаць у конкурсе. Аднак Горват узяў самаадвод. Чаму так адбылося? Пра гэта «НН» запыталася ў самога пісьменніка.

«Я б не хацеў адказваць, але тады маім адказам будзе «Адмовіўся даць каментар», так? І гэта будзе выглядаць як крыўда, якую я дэманстратыўна хаваю. Напраўду, ніякай крыўды няма. Наадварот, я ўдзячны ПЭН-Цэнтру за шматлікія запрашэнні і прапановы. Ніколі не карыстаўся імі, але маю прыязныя стасункі з кіраўніцтвам. Пры сустрэчы паціснуць руку гатовы.

Не падзяляю і не хачу падзяляць тэорыю змовы і размовы пра тусоўкі. Да чальцоў журы прэміі таксама ніякіх прэтэнзій не маю, некаторых нават люблю. Прычына, праз якую я адмовіўся ад удзелу, не з'яўляецца вынікам аб'ектыўных чыннікаў, яна абсалютна індывідуальная: проста я не хачу марнаваць час на пісьменніцкую кар'еру і акцэнтаваць на ёй сваю ўвагу. У літаратурным працэсе, у які я выпадкова патрапіў, мне падабаецца толькі пісаць тэксты. Усё астатняе па магчымасці адсякаць», - адказаў Андрэй Горват.

Андрэй Горват нарадзіўся ў 1983 годзе. Адзін з самых папулярных пісьменнікаў Беларусі. Па ягоныя аўтографы становяцца вялікія чэргі. Жыве ў вёсцы Прудок (Калінкавіцкі раён).

Раней адмовіўся ад удзелу ў прэміі Гедройца Альгерд Бахарэвіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках