Кіраўнік Рады бяспекі Беларусі сустрэўся ў Варшаве з Болтанам
21- 31.08.2019, 21:15
- 28,893
Сустрэча Зася з дарадцам прэзідэнта ЗША прайшла ў офісе Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.
Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Болтан, які ў чацвер сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, правёў у суботу ў Варшаве перамовы з сакратаром Рады бяспекі Беларусі Станіславам Засем, паведамляе «Радыё Свабода».
- Я вельмі рады пачаць сёння ў Варшаве размовы з маімі польскімі, украінскімі і беларускімі калегамі. Мы падзяляем агульныя праблемы вакол стабільнасці ў рэгіёне і імкнёмся да ўмацавання суверэнітэту і бяспекі нашых краін, - напісаў Болтан у сваім Twitter.
Very pleased to start a conversation among my Polish, Ukrainian, and Belarusian counterparts in Warsaw today. We share common concerns over regional stability and are committed to strengthening the sovereignty and security of our nations. pic.twitter.com/CW97ZtETmc
— John Bolton (@AmbJohnBolton) August 31, 2019
Фатаграфія зроблена ў офісе Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы. Гэта польская дзяржаўная структура, якая займаецца рэалізацыяй задач у нацыянальнай бяспецы. Яна падпарадкоўваецца прэзідэнту Польшчы.
Як паведамляе Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы, учора яго кіраўнік Павел Солях сустракаўся з Засем, а таксама намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Алегам Краўчанкам і паслом Беларусі ў Польшчы Уладзімірам Чушавым. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковых стасункаў і рэгіянальнай бяспекі.
