26 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі двайніка Зямлі

8
Навукоўцы выявілі двайніка Зямлі

На планеце можа быць жыццё.

Астраномы з дапамогай тэлескопа NASA TESS, сканструяванага спецыяльна для пошуку экзапланет, выявілі тры новыя аб'екты, якія круцяцца вакол карліка M-тыпу, вядомага як GJ 357. Пра гэта стала вядома на навуковай канферэнцыі, якая цяпер праходзіць у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, піша Scitechdaily .com (пераклад - rbc.ua).

Паведамляецца, што гэта найбліжэйшая планетная сістэма, выяўленая навукоўцамі, на якой можа быць жыццё.

Адна з адкрытых экзапланет (якія знаходзяцца па-за Сонечнай сістэмай. - Рэд.) асабліва зацікавіла навукоўцаў, бо ўяўляе сабой «суперзямлю» з вадкай вадой на паверхні. Даследчыкі дапускаюць вялікую імавернасць існавання жыцця на планеце, якую назвалі GJ 357 d.

Вядома, што двайнік Зямлі знаходзіцца ўсяго ў 31 светлавым годзе ад нас у сузор'і Гідры. Акрамя таго, GJ 357 d размешчаная ў «зоне Златаўласкі» (зона заселенасці. - Рэд.) сваёй зоркі - у гэтым рэгіёне тэмпература можа падтрымліваць ваду ў вадкім стане.

Адзначаецца, што экзапланета нашмат бліжэй да сваёй зоркі, чым Зямля да Сонца, і год на ёй доўжыцца ўсяго 55,7 дня.

GJ 357 d размешчаная ў вонкавым краі «заселенай зоны», дзе яна атрымлівае прыкладна такую ж колькасць цяпла, як Марс ад Сонца. Але навукоўцы дапускаюць - калі на планеце дастаткова шчыльная атмасфера, яна можа ўтрымліваць цяпло для падагрэву вадкай вады на яе паверхні.

На гэтым этапе астраномы праводзяць дадатковыя даследаванні, каб зразумець склад атмасферы планеты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках