18 жнiўня 2019, Нядзеля, 2:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як трэба піць, каб пазбегнуць пахмелля

8
Навукоўцы высветлілі, як трэба піць, каб пазбегнуць пахмелля

Спецыялісты правялі эксперымент.

Навукоўцы з Вялікабрытаніі высветлілі, як змешванне розных алкагольных напояў, а таксама «паніжэнне» градуса ўплываюць на з'яўленне пахмелля.

Падчас даследавання спецыялісты прапанавалі добраахвотнікам выпіць алкаголь у рознай паслядоўнасці, прапорцыі і аб'ёме. З дапамогай спецыяльных прыбораў экспэрты вымералі рэакцыі арганізма, якія дазваляюць меркаваць пра самаадчуванне падыспытных.

У выніку высветлілася, што спалучэнне гарэлкі, піва або віна, а таксама міфы пра шкоду «паніжэння» або «павышэння» градуса ніяк не ўплываюць на з'яўленне пахмелля

Якасць і паслядоўнасць ужывання спіртнога не маюць значэння, бо алкаголь у любым выпадку змешваецца ў страўніку.

Адзінае, што паўплывала на самаадчуванне з раніцы - колькасць выпітага. Чым менш было выпіта, тым ніжэйшая верагоднасць пахмелля, пішуць "Аргументы недели".