26 красавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзятлаве плануюць паставіць помнік пераможцу Аршанскай бітвы

2
У Дзятлаве плануюць паставіць помнік пераможцу Аршанскай бітвы
ФОТА: RACYJA.COM

Помнік ці бюст вялікаму гетману ВКЛ Канстанціну Астрожскаму можа з'явіцца ў 2020 годзе.

У 2020 годзе ў Дзятлаве плануецца паставіць помнік ці бюст заснавальніку горада - вялікаму гетману Вялікага княства Літоўскага Канстанціну Астрожскаму (1460-1530), паведамляе “Радыё Рацыя”.

У гісторыі Беларусі Канстанцін Астрожскі найбольш праславіўся перамогай у Аршанскай бітве 8 верасня 1514 года. Дзякуючы майстэрскаму выкарыстанню артылерыі 30-тысячнае войска ВКЛ здабыла бліскучую перамогу над 80-тысячным войскам Маскоўскага княства. У гонар гэтай перамогі ў Беларусі 8 верасня неафіцыйна адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы.

Таксама Канстанцін Іванавіч Астрожскі і яго сын Канстанцін Канстанцінавіч праславіліся як абаронцы праваслаўя ў ВКЛ. У Менску ў іх гонар названая вуліца.

У Дзятлаве скульптар і кераміст Мікалай Несцярэўскі прапанаваў гараджанам некалькі сваіх праектаў, прысвечаных Канстанціну Астрожскаму. Прэзентацыя прайшла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Яе шчыра вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік.

Мастак пазнаёміў прысутных са сваімі працамі - кампазіцыя з трох стэл з барэльефам Астрожскага і гербам Дзятлава, бюст гетмана і яго партрэт. Несцярэўскі прапанаваў перайменаваць у Дзятлаве вуліцу Фрунзе ў вуліцу Канстанціна Астрожскага і паставіць на ёй бюст гетмана, а на ўездзе ў горад - мемарыяльную стэлу.

ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках