19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў абавяжуць давесці паходжанне звыш $100 тысяч на межах ЕАЭС

16
Беларусаў абавяжуць давесці паходжанне звыш $100 тысяч на межах ЕАЭС

Новаўвядзенні закрануць грамадзян і іншых краін «таежнага саюза».

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі плануе абавязаць людзей, якія ўвозяць або вывозяць наяўныя або дарожныя чэкі на суму больш чым на 100 тысяч даляраў, тлумачыць іх паходжанне мытні. Гэтая інфармацыя змешчаная на афіцыйным сайце ЕЭК.

У паведамленні напісана, што «калегія ЕЭК устанавіла, што пры мытным дэклараванні фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў і грашовых інструментаў неабходна падаць дакументы для пацвярджэння іх паходжання пры перавышэнні агульнай сумы, эквівалентнай 100 тысячам даляраў ЗША».

На гэты момант, згодна з Мытным кодэксам ЕАЭС, абавязкова дэклараваць трэба грашовыя сродкі або дарожныя чэкі, якія ўвозяцца або вывозяцца, у агульнай суме больш за 10 тысяч даляраў. Але тлумачыць, адкуль узяліся гэтыя грошы не трэба.

Калі сума грошай, якія ўвозяцца або вывозяцца, меншая або роўная 10 тысячам даляраў, у пісьмовай форме дэклараваць яе можна па жаданні.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне праз 180 каляндарных дзён з моманту яе апублікавання на сайце камісіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках