23 жнiўня 2019, Пятніца, 6:26
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Топ-10 самых папулярных новых аўтамабіляў у Беларусі, Нямеччыне і Украіне

4
Топ-10 самых папулярных новых аўтамабіляў у Беларусі, Нямеччыне і Украіне

На чым ездзяць у нас і ў іх?

Украінскі аўтапартал склаў рэйтынг аўтамабіляў, што найлепш прадаюцца ў Беларусі, Нямеччыне і Украіне. Задумка ў тым, каб параўнаць гэтыя розныя аўтамабільныя светы і зразумець, ці сапраўды прыкметная розніца.

Нямеччына

Паводле вынікаў продажу за 6 месяцаў 2019 года ніводны кітайскі, японскі, карэйскі або французскі аўтамабіль не ўвайшоў у першую дзясятку. Таксама няма гішпанскіх або італьянскіх аўто - выключна нямецкія.

У топе Volkswagen заняў пяць пазіцый толькі ўласнымі мадэлямі. Дадаем яшчэ дзве Skoda і адну Audi - і адразу становіцца зразумела, за каго «галасуе» кашальком мясцовы пакупнік. Паміж «калегамі» з VAG Group атрымалася ўвайсці ў топ толькі красоверу BMW X1 і Ford Focus.

Беларусь

Вывучаючы беларускі топ-10 бэстсэлераў, нескладана вывесці агульную рысу, якая аб'ядноўвае ўсе прадстаўленыя мадэлі ў «дзясятку»: гэта «бюджэтнікі» з расейскімі каранямі. Але ёсць і кітайская мадэль Geely Atlas, але яна вырабляецца на беларускім аўтазаводзе «БелДжы».

Украіна

Пад канец мінулага года ва Украіне пачалася «амністыя еўраблях», якая не паўплывала на густы тых, хто мог і хацеў купіць новы аўтамабіль. Зацікаўленасць у красоверах абумоўленая станам мясцовых дарог і ніяк не згасае: 6 з 10 аўто ў топе могуць пахваліцца пазадарожнымі якасцямі.

У параўнанні з нямецкімі пакупнікамі, якія дэманструюць аднагалосны выбар мясцовых марак, Skoda з налепкай Made in Ukraine ў першай дзясятцы прэзентаваная толькі «Актава». Гэтая ж мадэль адзіная, якая мае дачыненне да нямецкага аўтапраму. Усе астатнія маркі - французскай, японскай або карэйскай вытворчасці.

Высновы

Нямецкі рынак быў і застаецца перадавым, а мясцовая прадукцыя на ім мае высокі попыт. І гэта зусім не выпадковасць - нямецкім вытворцам даводзіцца моцна старацца, каб перавабіць пакупнікоў ад японскіх або карэйскіх аўтамабіляў, якія апошнім часам не саступаюць дызайнам, абсталяваннем і характарыстыкамі мясцовым брэндам. На беларускім рынку таксама назіраецца пэўная лакалізацыя, якая арыентаваная на расейскую прадукцыю. Таксама ў бэстсэлерах мясцовы Geely Atlas. Украінскі рынак новых аўто, на жаль, самы слабы ў колькасным вымярэнні, аднак самы якасны: набор новых мадэляў сярод дзясяткі бэстсэлераў выглядае даволі цікава і параўнальна дорага.