19 траўня 2024, Нядзеля, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка і дэпутат зняпраўдзілі затрыманне экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева

3
Дачка і дэпутат зняпраўдзілі затрыманне экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева

Спецаперацыя па штурме дома экс-прэзідэнта Кыргызстана доўжыцца ўжо некалькі гадзін.

Інфармацыя пра затрыманне былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева не адпавядае рэчаіснасці, заявіла дачка былога кіраўніка дзяржавы Алія Шагіева, паведамляе Kloop.

«Атамбаеў знаходзіцца ў бяспечным месцы», - заявіў «Интерфаксу» яго адвакат Сяргей Слесараў.

Дэпутатка парламента Кыргызстана Ірына Карамушкіна заявіла, што Атамбаеў «абараняецца ў сябе дома», паведамляе «РИА Новости». Пра тое, што Атамбаеў знаходзіцца дома заявіў і Фарыд Ніязаў, які быў дарадцам прэзідэнта і кіраўніком яго адміністрацыі.

Kloop піша, што Атамбаеў спусціўся з другога паверха свайго дома і сустрэўся з прыхільнікамі, аднак «не зрабіў ніякіх каментароў і пакуль яго не відаць».

Спецназ прыехаў да дома Атамбаева ўвечары ў сераду, 7 жніўня. Неўзабаве пасля пачатку аперацыі з'явіліся паведамленні пра тое, што былога прэзідэнта затрымалі і павезлі ў невядомым кірунку. Пра гэта, між іншым, заявіў ТАСС прадстаўнік штаба былога кіраўніка дзяржавы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках