26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кавун: як правільна выбраць і колькі можна есці ў дзень

2
Кавун: як правільна выбраць і колькі можна есці ў дзень

Кавуны карысныя для сасудаў і печані.

У разгары сезону кавуноў - на жнівень прыпадае пік ураджаю. Але нават у сезон кавун важна выбіраць правільна, піша segodnya.ua. Пра што трэба ведаць і на што звяртаць увагу, каб ягада была саспелая і салодкая?

Як выбраць кавун

Ідэальна падыходзіць кавун вагой 5-7 кілаграмаў. Поласы на кавуне павінны быць яркімі, а пляма - насычана-жоўтага або цёмна-аранжавага колеру. Хвосцік - сухаватым. Абавязкова пастукайце па кавуне: калі гук быццам вібруе, ён саспелы.

А вось каштаваць ягаду на месцы продажу дыетолаг Барыс Скачко не раіць.

«Перад тым як разрэзаць, кавун абавязкова трэба памыць пад праточнай вадой, пажадана з мылам. Ні ў якім разе нельга рэзаць яго і каштаваць на месцы куплі, таму што лёгка перанесці інфекцыю ўнутр», - расказаў спецыяліст харчавання.

Колькі можна з'есці кавуна ў дзень без шкоды для здароўя

Занадта наядацца кавуном небяспечна, нават калі ў ім не перавышаная доза нітратаў.

«Парушаецца праца печані і ачышчэнне крыві. Чалавеку сярэдняга росту і сярэдняй вагі можна з'есці дзесьці 300-г кавуна за адзін раз», - кажа Барыс Скачко.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках