27 красавiка 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як Xaver падтапіў Менск і іншыя гарады Беларусі

7
Фотафакт: Як Xaver падтапіў Менск і іншыя гарады Беларусі

Штармавое папярэджанне абвешчанае на паўночным усходзе Беларусі.

Як і папярэджваў Белгідраметэацэнтр, 8 жніўня ў Беларусь прыйшоў цыклон Xaver. Моцныя дажджы не прынеслі істотных разбурэнняў, аб пацярпелых не паведамляецца, але рух па Менску можа быць абцяжараным, паведамляе «Радыё Свабода».

Штармавое папярэджанне абвешчанае таксама на ноч 9 жніўня на паўночным усходзе Беларусі - чакаецца вецер з парывамі да 15-20 м/с, аранжавы ўзровень небяспекі. Але надзвычай моцных дажджоў у наступныя дні не абяцаюць, хіба што кароткачасовыя.

Летась моцныя ліўні былі ў сярэдзіне ліпеня. Некалькі разоў затапляла менскія пешаходныя вуліцы, якія жартам сталі называць «суднаходнымі» і патрабаваць разабрацца з марнаваннямі на іх рэканструкцыю і рамонт пасля яе.

Падтапіла і некаторыя іншыя гарады Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках