10 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі адбыўся магутны землятрус

1
У Турцыі адбыўся магутны землятрус

Ёсць пацярпелыя.

У Турцыі адбыўся землятрус магнітудай 6,5 у выніку якога пацярпелі прынамсі 27 чалавекі. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на NTV.

Як паведамляецца, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на адлегласці 1,74 кіламетру ад вёскі Армуталаны. Асяродак падземных штуршкоў залягаў на глыбіні сямі кіламетраў.

Першыя падземныя штуршкі і афтэршокі адчуваліся цягам некаторага часу ў суседніх правінцыях, у тым ліку ў Анталлі і Мугла, дзе размешчаны курорты.

Паводле апошніх звестак, ахвяр няма, 27 чалавек звярнуліся ў лякарні з рознымі траўмамі, атрыманымі ў выніку падзення або панікі пры спробах выбрацца з будынкаў на двор.

Некаторыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы ў зонах землятрусаў былі пашкоджаныя. Буйных разбурэнняў няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках