26 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адток капіталу з расейскіх акцый пабіў шматгадовы рэкорд

1
Адток капіталу з расейскіх акцый пабіў шматгадовы рэкорд

Распродаж на першы тыдзень жніўня дасягнуў маштабаў 2014 года.

Расейскі фондавы рынак у першы тыдзень традыцыйна няўдалага жніўня перажыў магутны адток замежнага капіталу, піша finanz.ru. З 1 да 7 жніўня фонды-нерэзідэнты пазбавіліся ад акцый і аблігацый РФ на 540 млн даляраў, падлічылі аналітыкі «БКС Глобал Маркетс» на аснове інфармацыі EPFR Global.

У параўнанні з апошнім тыднем ліпеня, калі з рынку сышло 120 млн даляраў замежных інвестыцый, распродаж паскорыўся амаль у 5 разоў.

Для рынку акцый РФ ён другі ў маштабах за апошнія пяць гадоў, паказвае стратэг БКС Вячаслаў Смальянінаў. Чысты адток з боку фондаў-нерэзідэнтаў склаў 450 млн даляраў. Сумы больш замежнікі выводзілі з МасБіржы толькі ў 2014 годзе, на фоне змяншэння коштаў нафты і санкцыйнага шоку.

Цяпер прычынай сталі «асцярогі з нагоды гандлёвых войнаў», канстатуе Смальянінаў. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у канцы мінулага тыдня анансаваў увядзенне 10-адсоткавых падаткаў на кітайскія тавары ў аб'ёме 300 млрд даляраў за год у дадатак да 25-адсоткавых тарыфаў, якія ўжо дзейнічаюць на 250 млрд даляраў экспарту з КНР.

У выніку пад каток гандлёвай вайны ўпершыню трапіў увесь аб'ём імпарту з Кітая ў ЗША. Пекін адказаў дэвальвацыяй юаня, дазволіўшы яму пераадолець адзнаку 7 юаняў за даляр упершыню з 2008 года.

На гэтым фоне адток з расейскіх паскорыўся удвая (на мінулым тыдні гэта было 220 млн даляраў). Паперы распрадавалі як фонды, якія інвестуюць выключна ў Расею (170 млн даляраў), так і тыя, што купляюць РФ «у пакеце» з іншымі краінамі з развіванымі рынкамі (50 млн).

Амаль траціну выніковай сумы - 141 млн даляраў - вывелі два буйныя фонды - Pictet і Parvest, паказвае Смальянінаў.

Найбуйнейшы ў ЗША біржавы фонд, арыентаваны на Расею, VanEck Vectors Russia ETF (RSX), скараціў інвестыцыі на 11,62 млн даляраў. Прычым уся сума была выведзеная ў адзін дзень - 2 жніўня.

Аднавіўся адток з расейскіх аблігацый, прадаўжае Смальянінаў: ён склаў 90 млн даляраў супраць прытоку на 100 млн тыднем раней.

Настроі інвестараў пагоршыліся ў дачыненні пазык большасці краін EM: глабальная машына carry-trade, якая забяспечвала рынкі «гарачымі грашыма», разгарнула плыні назад на чаканнях, што адбудзецца запаволенне сусветнай эканомікі і пагаршэнне прагнозаў аб попыце на сыравіну. За тыдзень фонды аблігацый GEM страцілі 2 млрд даляраў, што стала другім найгоршым тыднем у 2019 годзе.

«Пасля працяглай і паўсюднай эўфарыі ў бондах EM як класе актываў мы можам убачыць прадаўжэнне продажаў па меры таго, як цэнтрабанкі развіваных эканомік зніжаюць стаўкі, тады як галоўную пагрозу ўяўляюць гандлёвыя войны», - падкрэслівае Смальянінаў.

Дынаміка валют развіваных рынкаў зрабіла жнівень-2019 горшым за 2015 год, калі Кітай значна знізіў юань. Гандлёвая вайна зноў выйшла на першы план для інвестараў, і некаторыя кажуць, што нявызначанасць занадта вялікая, каб займаць цвёрдыя пазіцыі на развіваных рынках.

«Надышоў час зняць трохі фішак са стала ў варунках такога багацця фонавых шумоў вакол гандлю і агулам слабога росту глабальнай эканомікі», - кажа Рэй Цзянь, партфельны мэнэджар і кіраўнік аддзела аблігацый развіваных краін у Amundi ў Лондане, фонд якога апярэдзіў 95% канкурэнтаў сёлета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках