26 красавiка 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі навуковец з Удмуртыі спаліў сябе на знак пратэсту супраць русіфікацыі

14
У Расеі навуковец з Удмуртыі спаліў сябе на знак пратэсту супраць русіфікацыі

Яму было 79 гадоў.

У расейскім Іжэўску ля будынка Дзяржаўнага савета Удмуртыі навуковец Альберт Разін у аўторак раніцай падпаліў сябе. Ён патрабаваў абараніць удмуртскі этнас. Побач з Разіным знойдзеныя плакаты, на адным з якіх напісана: «І калі заўтра мая мова знікне, то я гатовы сёння памерці». Пра гэта паведамляе сайт Idel.Реалии.

Сёння ў Іжэўску павінна была прайсці сесія Дзяржсавета. Як паведамляе «Дзелавы квадрат», пасяджэнне перанесенае на 24 верасня.

Праз некалькі гадзін пасля здарэння Разін памёр у лякарні. Яму было 79 гадоў. Ён - кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, заслужаны дзеяч навукі Удмуртыі, актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху «Удмуртыя Кенеша» і клуба навукоўцаў «Тадасчы».

Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку мінулага года звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржсавета Удмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваннем не падтрымліваць законапраект аб скасаванні абавязковага вывучэння моў карэнных народаў Расеі ў сярэдніх школах, накіраваны Дзяржаўнай думай для ацэнкі ў рэгіёны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках