26 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Захараў пакінуў «Юнацтва»

5
Міхаіл Захараў пакінуў «Юнацтва»
Міхаіл Захараў
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Новым галоўным трэнерам хакейнага клуба можа стаць Аляксандр Макрыцкі.

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў хакеі Міхаіл Захараў пакіне аналагічную пасаду ў «Юнацтве». Галоўным кандыдатам на ролю пераемніка з'яўляецца Аляксандр Макрыцкі, які ў мінулым сезоне асіставаў Аляксандру Андрыеўскаму ў «Сібіры». Новы рулявы будзе абвешчаны заўтра, піша hockey.by.

Федэрацыя хакея Беларусі падпіша з Захаравым двухгадовы кантракт, які не прадугледжвае магчымасць сумяшчэння пасадаў галоўнага трэнера ў нацыянальнай камандзе і клубе.

З 1998 года Міхаіл Захараў з'яўляўся практычна нязменным галоўным трэнерам сталічнага клуба. Выключэннем стаў сезон-1999/2000, калі спецыяліст узначальваў ХК «Менск». Усе найбольш значныя поспехі «чырвона-сініх» (8 тытулаў чэмпіёна Беларусі, 6 Кубкаў Беларусі (Кубка Салея), 3 Кантынентальныя кубкі) былі здабытыя менчукамі пад кіраўніцтвам Міхаіла Міхайлавіча.

Найбліжэйшы кэмп нацыянальнай каманды Беларусі адкрыецца ў лістападзе 2019 года. Пасля кароткатэрміновага збору на лёдзе «Менск-Арэны» наша каманда адправіцца на «Турнір чатырох нацый» у Латвію, які пройдзе з 7 да 10 лістапада. Там спаборнікамі беларускай каманды, акрамя гаспадароў, стануць французы і славенцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках