12 снежня 2019, Чацвер, 9:30
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Улады пілуюць дрэва, на якім сядзяць

19
Максім Вінярскі: Улады пілуюць дрэва, на якім сядзяць
МАКСІМ ВІНЯРСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Аб чым гавораць людзі на пікетах збору подпісаў.

8 верасня ў Беларусі пачалося вылучэнне «кандыдатаў» у «дэпутаты». Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» збіралі подпісы ля Камароўскага рынку, станцый метро «Плошча Перамогі», «Усход» і «Уручча».

Адзін з каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі распавёў сайту Charter97.org пра тое, якія праблемы цяпер больш за ўсё хвалююць беларусаў і чаму ён наважыў удзельнічаць у «парламенцкай кампаніі».

- Вы былі ўдзельнікам усіх значных палітычных кампаній за апошнія, мабыць, 25 гадоў. Чаму вы наважылі ўдзельнічаць у гэтай «выбарчай кампаніі»?

- Асабіста я ўдзельнічаю ў гэтай кампаніі ў 104-й Кальварыйскай акрузе горада Менска, гэта каля станцыі метро Пушкінская. Там учора і пазаўчора выстаўляўся пікет для збору подпісаў у маю падтрымку.

Хачу сказаць, што пераважная большасць людзей разумее, што ў краіне «выбараў» няма. Таму першае пытанне, якое яны задаюць нават тады, калі бачаць пікеты «Еўрапейскай Беларусі»: «Навошта гэтым займацца? Бо ўсе ведаюць, што ўладу ў нас ўзурпаваў адзін чалавек».

Але дастаткова пагаварыць з чалавекам, расказаць пра нашы мэты, растлумачыць, што мы займаемся не ўласна «выбарамі», а палітычнай кампаніяй — і стаўленне адразу мяняецца.

- І што кажуць людзі, якія прыходзяць на пікеты для збору подпісаў?

- Нагадаю, што нашы мэты - гэта адхіленне ад улады Лукашэнкі і змена ўлады на ўсіх узроўнях, нядопуск запуску БелАЭС і годная праца з годным заробкам для беларусаў.

І калі я гаварыў з людзьмі на пікетах пра гэтыя задачы, ніхто не сказаў, што ў краіне ўсё «нармальна» - усе кажуць наадварот: у краіне назапасілася велізарная колькасць праблем.

І практычна ўсе разумеюць, што ўлада гэтыя праблемы не развяжа. Таму людзі рады бачыць у Менску на нашых пікетах і нацыянальныя сцягі, і сцягі з «Пагоняй», і сімволіку «Еўрапейскай Беларусі». Фактычна, людзі ідуць на іх, каб пагаварыць аб сваіх праблемах. У нас яны бачаць у першую чаргу апанентаў рэжыму - людзей, якія прыйшлі з іншымі каштоўнасцямі, перакананнямі і метадамі, чым гэтая абрыдлая ім улада.

Таму знайсці агульную мову з людзьмі, якія прыходзяць на нашы пікеты збору подпісаў, вельмі проста. Адзіная заўвага, якую даводзілася чуць — «магчыма, вы змагаецеся крыху не тымі сродкамі?».

- Гэта значыць, людзі ў асноўным падзяляюць задачу кампаніі - адхіліць Лукашэнку ад улады?

- Асабіста я не бачыў і не чуў ніводнага чалавека, якому б гэтая мэта не падабалася.

Большасць людзей разумее, што іх праблемы - эканамічныя, фінансавыя, беспрацоўе і гэтак далей — звязаныя з гэтай уладай і «вынікамі» яе 25-гадовага кіравання. Вядома, у кагосьці гэта разуменне большае, у кагосьці меншае. Некаторыя адразу называюць прозвішча чалавека, які стаў «коранем» усіх праблем беларусаў. Іншыя гатовыя шукаць гэты «корань» у найбліжэйшым асяроддзі — чыноўнікаў, начальства, міліцыі. Але досыць крыху пагаварыць з чалавекам і даць яму час лагічна падумаць — практычна ўсе схіляюцца да меркавання, што рыба гніе з галавы.

- З уладай зразумела. А праблема БелАЭС - наколькі яна актуальная для беларусаў?

- На маю асабістую думку, БелАЭС нясе сур'ёзную пагрозу. І ёсць два фактары, якія робяць гэты тэзіс зразумелым для многіх людзей.

Першае: калі ўлада дзеля забавы з парушэннем усіх правіл тэхнікі бяспекі падразае піратэхнічныя зарады, што заканчваецца трагедыяй, як 3 ліпеня — то ўсе бачаць, што безадказнасць стала галоўнай тэндэнцыяй у краіне.

Другое: нядаўна пад Северадзвінскам у Расеі выбухнула ядзерная ракета. І ўсе бачаць, як хлусяць расейскія ўлады і «Расатам», які будуе ў нас гэтую самую БелАЭС. Добра, што ў гэты раз радыеактыўнае воблака прайшло далёка ад Беларусі. Але ж рэактар для БелАЭС зроблены тымі ж «умельцамі» з Расеі, якія зладзілі ядзерны выбух у Нёнаксе і цяпер гэта ўтойваюць.

Гэтак жа будуць дзейнічаць і нашы «спецыялісты» ў падразанні піратэхнікі голымі рукамі. І мы бачым іх кваліфікацыю і іх няздольнасць прызнавацца ў НЗ, якія яны справакавалі. Таму ўсё менш людзей верыць у тое, што да моманту запуску БелАЭС нашы і расейскія «спецыялісты» не напартачылі так, што потым будзе позна. У мяне ўражанне, што такое меркаванне падзяляюць ужо практычна ўсе.

Да таго ж на моладзь паўплываў нядаўна паказаны серыял «Чарнобыль». Там таксама паказана, як улады хлусяць нават самім сабе пасля радыеактыўнай катастрофы.

- А што людзі кажуць аб самых надзённых праблемах — пра заробкі, працу, узровень жыцця?

- На пікетах збору подпісаў я не сустрэў ніводнага чалавека, які б сказаў, што ў яго няма праблем з даходамі і заробкамі. Многія кажуць аб магчымай працоўнай эміграцыі. Але далёка не ўсім падабаецца гэты варыянт - усё ж беларусы прывязаныя да сваёй зямлі.

Агулам, узровень жыцця ў Беларусі значна пагоршыўся за апошнія некалькі гадоў. Але трэба адзначыць, што гэта быў доўгачасовы і паступовы працэс, які нагадвае вядомую показку аб жабе ў катле: калі яе кінуць у кіпень адразу — яна выскачыць з яго проста інстынктыўна. А калі тэмпературу вады павышаць павольна, то яе можна зварыць, і яна гэтага нават не «заўважыць».

І з некаторымі ў Беларусі такое адбываецца. Але з часам рэальная сітуацыя даходзіць практычна да кожнага.

- Вось, дарэчы, з кастрычніка амаль паўмільёна «дармаедаў» будуць плаціць за газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне паводле спецыяльных тарыфаў…

- Вось менавіта: калі гэты дэкрэт зноў вярнулі, многія думалі, што іх гэта не закране або закране толькі ў нязначнай суме - падумаеш, падагрэў вады... ,а цяпер паволі дадаецца яшчэ і плата за газ і цяпло паводле «драконаўскіх» тарыфаў. Улады зноў спадзяюцца на «эфект жабы».

Каб ён не спрацаваў, мы павінны праводзіць інфармацыйную кампанію і паказваць людзям, як рэальна ідуць справы. Таму што, напраўду, Лукашэнка цяпер сам выбівае ў сябе глебу з-пад ног. Пазіцыя ўлады цяпер такая, што яны самі пілуюць пад сабой сук на дрэве, на якім сядзяць.

- Вядомая журналістка Ірына Халіп сказала, што зладзіць імпічмент Лукашэнку, калі патрапіць у «парламент». Што вы маеце намер зрабіць у аналагічным выпадку?

- Я не веру ў тое, што хтосьці з нас зможа трапіць у так званы «парламент», куды прызначаюць толькі на загад дыктатара.

Таму асабіста я разглядаю магчымасць адхілення Лукашэнкі ад улады іншымі метадамі. Такія метады ёсць, і ў першую чаргу я мяркую, што з дыктатарамі можна размаўляць толькі праз «вуліцу».

Месцы і час правядзення пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» 11 верасня:

Менск

станцыя метро «Уручча», выхад да ГЦ «Спектр»: 14.00 - 19.00,

крама «Суседзі» каля станцыі метро «Усход»: 14.00 - 19.00,

станцыя метро «Трактарны завод»: 14.30 - 18.00,

пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 11.00 - 17.00,

вуліца Янкі Брыля, 22, крама «Еўраопт»: 16.00 - 19.00,

станцыя метро «Спартыўная», выхад да ГЦ «Цівалі»: 16.00 - 19.00,

станцыя метро «Каменная горка», выхад да ГЦ «Мацярык»: 18.00 - 20.00.

станцыя метро «Пушкінская», выхад да рэстарацыі MCDonalds: 15.00 - 20.00.

Берасце

вуліца Савецкая, кінатэатр Беларусь: 15.00 - 18.00.

Ворша

плошча Леніна: 14.00 - 20.00.

Светлагорск

Гарадскі цэнтр культуры, мікрараён «Першамайскі», 19: 12.00-16:00.

Слонімскі раён

АГ. Сянькоўшчына: 10.00 - 14.00.