26 красавiка 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На галасаванні за калегу злавілі ўкраінскага дэпутата ад «Слугі народа»

6
На галасаванні за калегу злавілі ўкраінскага дэпутата ад «Слугі народа»

У той жа дзень ён пісаў у сацыяльных сетках пра пакаранне для дэпутатаў за неперсанальнае галасаванне.

Украінскі грамадскі рух «Чесно» злавіў яшчэ аднаго дэпутата на неперсанальным галасаванні. Ім аказаўся дэпутат ад «Слугі народа» Сяргей Літвіненка, піша liga.net.

Факт меў месца 3 верасня, падчас галасавання за ўключэнне ў парадак дня сесіі законапраекта аб унясенні змяненняў у артыкулы 85 і 101 Канстытуцыі (адносна ўпаўнаважаных ВРУ).

Мажарытаршчык з акругі №156 у Равенскай вобласці галасаваў, хутчэй за ўсё, за калегу ў фракцыі Аляксандра Скічко (акруга №197, Чаркаская вобласць).

Месца, на якім галасаваў Літвіненка, афіцыйна замацаванае за Скічко, аднак ёсць імавернасць, што ў слоце яго пульта магла знаходзіцца карта іншага дэпутата, адзначылі ў руху.

«Чесно» звярнуў увагу таксама на тое, што ў той жа дзень, 3 верасня, пасля неперсанальнага галасавання Літвіненка напісаў у Facebook, што «Слуга народа» ўвядзе пазбаўленне мандата за галасаванне за іншага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках