26 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: У юнацтве ў мяне ніхто не верыў

5
Арына Сабаленка: У юнацтве ў мяне ніхто не верыў

Беларуская тэнісістка расказала, як здолела дамагчыся поспеху.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13 ВТА) прыгадала, як трэніравалася ў юнацтве ў Менску, і апавяла, што ў яе тады амаль ніхто не верыў.

"Трэнеры казалі мне, што я не павінна думаць на корце. Я павінна была проста біць па мячы. Бачыш мяч – бі. Гэта тое, чым я займалася ў юнацтве.

У Беларусі, калі шчыра, у мяне верылі ўсяго некалькі чалавек. Астатнія зусім у мяне не верылі. Яны думалі, што я тупая, што я ніколі не змагу гуляць на прыстойным узроўні. І цяпер яны ўсе да мяне вельмі добрыя! Але я зусім не хачу з імі размаўляць, бо я ведаю, што яны пра мяне казалі", – цытуе Сабаленку "Прэсбол" са спасылкай на tennishead.net.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках