26 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вярхоўнай Радзе Украіны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

12
У Вярхоўнай Радзе Украіны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Сітуацыя з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі турбуе ўкраінскіх парламентарыяў.

У Вярхоўнай Радзе Украіны сёння адбылася сустрэча каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітра Бандарэнкі і галоўнай рэдактаркі сайта Charter97.org Наталлі Радзінай з кіраўніком Камітэта міжнародных справаў Багданам Ярэменкам. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі, а таксама праводжаная цяпер у Беларусі парламенцкая кампанія.

Кіраўнік Камітэта міжнародных справаў Вярхоўнай Рады Украіны апавёў пра першыя пасяджэнні ўкраінскага парламента новага склікання, заканатворчыя ініцыятывы дэпутатаў і законы, якія будуць спрыяць рэформам эканамічнай і палітычнай сфераў ва Украіне.

Як прадстаўнік партыі «Слуга Народа» Багдан Ярэменка сказаў, што дэпутаты кіроўнай фракцыі добра разумеюць сваю адказнасць перад украінскімі выбарнікамі, якія звязваюць з імі паляпшэнне свайго жыцця.

– Надзвычай важна, што ў Вярхоўнай Радзе Украіны так уважліва ставяцца да сітуацыі ў нашай краіне. Мы ведаем, што Багдан Ярэменка – вялікі сябра беларускага народа. Доўгі час ён кіраваў аналітычным цэнтрам «Майдан замежных справаў», які, на мой погляд, рабіў найлепшы аналіз у галіне беларуска-ўкраінскіх стасункаў і сітуацыі ў рэгіёне, – апавяла Наталля Радзіна.

Зміцер Бандарэнка адзначыў, што кіраўніка Камітэта ўкраінскага парламента цікавіла праводжаная ў Беларусі парламенцкая кампанія. Таксама Багдан Ярэменка быў здзіўлены, што ніякіх зменаў у выбарчым заканадаўстве перад гэтымі выбарамі не адбылося.

ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА, НАТАЛЛЯ РАДЗІНА І БАГДАН ЯРЭМЕНКА
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках