26 красавiка 2024, Пятніца, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адчуй розніцу: Памер пражыткавага мінімуму ў Беларусі і Еўропе

11
Адчуй розніцу: Памер пражыткавага мінімуму ў Беларусі і Еўропе
Фота: bymedia

Еўрапейцы здзівіліся б, на якую суму выжываюць беларусы.

Бюджэт пражыткавага мінімуму ў Беларусі складае 257 рублёў або 112 еўраў у эквіваленце. За гэтую суму працаздольны беларус паводле тэорыі чыноўнікаў можа пражыць цэлы месяц, забяспечваючы сябе не толькі прадуктамі, але і таварамі першай неабходнасці: абуткам, лекамі, квіткамі на транспарт.

На гэтым фоне цікавай выглядае статыстыка, апублікаваная Myfin.by, пра розніцу пражыткавага мінімуму ў Беларусі і некаторых краінах Еўразвязу.

Паводле гэтых звестак, у адносна небагатай паводле еўрапейскіх мерак Балгарыі пражыткавы мінімум складае 308 еўраў, што амаль у тры разы перавышае мінімум для сярэднестатыстычнага беларуса.

Што казаць пра багатыя краіны Заходняй Еўропы, накшталт Нямеччыны і Францыі, дзе пражыткавы мінімум і зусім знаходзіцца на касмічнай для нас адзнацы – больш за 1200 еўраў на чалавека.

Такая ўражлівая розніца не можа тлумачыцца розніцай коштаў у Беларусі і краінах Еўразвязу: кошты там вышэйшыя, але не ў разы. А некаторыя тавары ў еўрапейскіх краінах каштуюць нават танней. Хутчэй загвоздка – у разліках беларускіх чыноўнікаў, якія заснаваныя на звестках, далёкіх ад рэальнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках