26 красавiка 2024, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі «Паўночная плынь-2» можа дорага каштаваць Еўропе ў будучыні

5
Зяленскі «Паўночная плынь-2» можа дорага каштаваць Еўропе ў будучыні
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны папярэдзіў свайго фінскага калегу.

«Паўночная плынь-2» можа дорага каштаваць Еўропе ў будучыні. Пра гэта 12 верасня ў Кіеве падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійністэ заявіў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

«Я звярнуў увагу прэзідэнта Фінляндыі на пытанне «Паўночнай плыні – 2». Адзначыў, што гэты праект з'яўляецца пагрозай для ўсёй Еўропы. Яго ацэнка як чыста камерцыйнага праекта можа дорага каштаваць нашым еўрапейскім партнёрам у будучыні», - заявіў Зяленскі.

«Паўночная плынь – 2» – другі газаправод, які павінен звязаць Расею з Нямеччынай па дне Балтыйскага мора, ён складаецца з двух нітак. Працягласць кожнай з іх – больш за 1200 км, сукупная магутнасць - 55 млрд м3 газу ў год. Кошт праекта – €9,5 млрд, яго напалову фінансуюць расейскі «Газпрам» і пяць еўрапейскіх кампаній. У «Газпраме» прагназуюць, што «Паўночную плынь – 2» увядуць у эксплуатацыю да канца 2019 года, кампанія – аператар будаўніцтва газаправода паведаміла, што праект могуць завяршыць да сярэдзіны 2020 года.

Нямеччына, Фінляндыя і Швецыя дазволілі пракладваць трубаправод праз сваю тэрыторыю, Данія – не. У жніўні 2018 года аператар праекта прапанаваў пракласці трубаправод у абыход Даніі.

Улады Украіны, Польшчы, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі ўважаюць «Паўночную плынь – 2» пагрозай для энэргетычнай бяспекі Еўропы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках