26 красавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі чацвёра беларусаў загінулі праз карову

10
У Расеі чацвёра беларусаў загінулі праз карову
Фота: 08.mchs.gov.ru

У Калмыкіі адбылася страшная аварыя.

2 верасня ў Калмыкіі ў страшнай аварыі загінулі чацвёра беларусаў. Блізу 22 гадзін легкавушка Renault Laguna, у якой яны ехалі, сутыкнуўся з каровай, якая выйшла на дарогу. Аўтамабіль вылецеў на сустрэчную паласу і трапіў пад фуру Volvo, якой кіраваў жыхар Дагестана, паведамляе «Еўрарадыё».

Здарэнне адбылося на 51-м кіламетры аўтадарогі «Яшкуль – Камсамольскі» ля пасёлка Адык. У выніку ДТЗ 26-гадовы кіроўца «Рэно» і двое пасажыраў памерлі на месцы здарэння. Трэцяга пасажыра паспелі давезці да рэспубліканскай лякарні, але там ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Па факце смяротнага ДТЗ праводзіцца праверка. Паліцыя шукае гаспадара жывёліны, якая стала прычынай здарэння.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках