26 красавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч пра аўдыторыю Дудзя: Гэта ўжо электаральная лічба

5
Шандаровіч пра аўдыторыю Дудзя: Гэта ўжо электаральная лічба
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ
Фота: DELFI

Чаму расейскія ўлады накіравалі супраць блогера найлепшых сваіх прапагандыстаў.

Расейскі сатырык і публіцыст Віктар Шандаровіч пракаментаваў прамову вядомага журналіста і дакументаліста Юрыя Дудзя падчас цырымоніі ўручэння прэміі часопіса GQ, а таксама патлумачыў, чаму ўлада б'е па ім з усіх гармат.

- Можна нават не глядзець фільмы Дудзя, але як толькі я даведаюся, колькі часу Дудзю, знявазе Дудзя і знішчэнню Дудзя прысвячаюць федэральныя тэлеканалы, як толькі я даведаюся, што Дудзь становіцца галоўным прадметам для практыкаванняў Уладзіміра Салаўёва, я разумею: о, добрая рэч, трэба браць, - заявіў Шандаровіч на канале «Эхо Москвы». - Ён уяўляе небяспеку ўжо. Таму што 10 мільёнаў - гэта ўжо сур'ёзна. Гэта ўжо электаральная лічба. Іх аўдыторыі, меншыя за мільён, не цікавяць. Таму я магу балбатаць тут, што хачу.

На думку Шандаровіча, Дудзь - гэта вельмі цікавы эфект, таму што вяшчае на зусім новую аўдыторыю. Яна не ведае, напрыклад, пра падзеі ў Беслане:

- Яны не ведалі не тое што падрабязнасці, яны не ведалі важных рэчаў. Сэнсавых рэчаў. Пра тое, што было самым страшным па-сапраўднаму ў той гісторыі, у арганізацыі той гісторыі. Пра тое, што дзяцей забілі свае.

Нагадаем, што вядомы інтэрв'юер і дакументаліст выступіў падчас уручэння прэміі часопіса GQ з 1,5-хвіліннай пранікнёнай прамовай, дзе заклікаў не маўчаць і рэагаваць на чарговае беззаконне ўладаў.

- Ёсць рэчы, якія ўжо носяцца ў паветры. Калі ты хоць трохі прывязаны да жыцця, калі ты не Пяскоў і Захарава, якія па пояс у казне і адтуль жаруць, іх не цікавіць, што за межамі гэтай кармушкі нічога. Але калі ты хоць трохі на зваротнай сувязі, дэпутат ці журналіст нават глянцавы, ужо немагчыма зусім рабіць выгляд, што гэтага няма, - заявіў Шандаровіч. - І раптам высвятляецца, што Дудзь значна важнейшы за мяне і маіх калег. Усіх. Для будучыні краіны.

Таму што я размаўляю са сваімі. З тымі, каму я ўжо не патрэбны. Я проста кажу тое, што яны і так ведаюць. Я проста пацвярджаю тое, што яны не звар’яцелі. Ой, мы таксама так думаем. Вось дзякуй, што сказалі. Дудзь размаўляе на сваёй мове, новай мове з тымі, да каго я не дастану. Хто мяне не ведае - і не трэба, і не глядзіць, і не здагадваецца аб маім існаванні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках