26 красавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» пачаў прадаваць газ сам сабе

6
«Газпрам» пачаў прадаваць газ сам сабе

Каб выратаваць графік экспарту, мільярд кубаметраў прадалі Газпрамбанку па ўгодах REPO.

Рэзкае падзенне попыту на расейскі газ у Еўропе, абвал спотавых коштаў на газавых хабах і касавы разрыў у бюджэце на дзясяткі мільярдаў рублёў-давялі «Газпрам» да продажу газу самому сабе.

Паводле вынікаў першага паўгоддзя пастаўкі газу ў Еўразвяз упалі на 8,9%, а пачынаючы з жніўня абвал стаў двухзначным - у першыя шэсць дзён месяца ён дасягаў 22%.

На дапамогу «Газпраму» прыйшоў таямнічы кліент, які закупіў блізу мільярда кубаметраў, паведамляе finanz.ru са спасылкай на «Интерфакс»: гэты газ кампанія ўключыла ў сваю статыстыку, хоць пастаўкі не зафіксаваў ні адзін з аператараў трубаправодаў.

Пакупніком газу «Газпрама» стаў Газпрамбанк, распавялі агенцтву крыніцы ў галіне.

Банк, якім кампанія на 35% валодае наўпрост, а яшчэ на 47% - праз Пенсійны фонд «Газфонд», ратуе графік экспарту, які трашчыць па швах на ўсіх рынках: паводле вынікаў паўгоддзя ўслед за еўрапейскімі пастаўкамі на 7,2% упалі продажы ў краіны былога СССР.

Газпрамбанк закупляе газ па дамовах REPO, раўнамернымі порцыямі, угоды пачаліся ў жніўні, кажуць крыніцы «Интерфакс». Банк выкупляе аб'ёмы, які «Газпрам» запампаваў у еўрапейскія сховішчы, перапоўніўшы іх практычна да адмовы. Сёлета ў ПСГ сышло 11,7 млрд кубаметраў, удвая больш, чым год таму.

Продаж газу самому сабе дзеля выканання спушчанага зверху плана становіцца нормай для «Газпрама». Сапраўды гэтак жа кампанія дзейнічала ў канцы мінулага года, каб даць справаздачу аб дасягненні рэкорднага экспарту і пераадоленні планкі ў 200 млрд кубаметраў за год.

Прадаць за мяжу такі аб'ём абяцаў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер, але да 27 снежня рэалізаваць атрымалася толькі 196,8 млрд кубаметраў. Рашэнне было знойдзена: 4,9 млрд кубоў «Газпрам» прадаў уласнай дачцэ «Gazprom Marketing & Trading», якая пацвердзіла ўгоду і патлумачыла яе «правядзеннем трэйдынгавых аперацый».

На 2019 год Мілер прагназаваў экспарт «не ніжэй» за 200 млрд кубаметраў, але з буйных кліентаў істотна павялічылі закупкі толькі Вугоршчына, Аўстрыя і Чэхія. Абвальнае скарачэнне паставак было зафіксаванае ў Турцыі, якая адмовілася ад траціны аб'ёмаў расейскага газу пасля таго, як зарабіў Паўднёвы газавы калідор з Азербайджана. За 6 месяцаў у Турцыю было прададзена 8,1 млрд кубаметраў супраць 12,7 млрд год таму.

Сярэдні кошт рэалізацыі газу быў на 13% ніжэйшым, чым «Газпрам» заклаў у бюджэце (207 даляраў замест 230-250), і другі квартал кампанія завяршыла з касавым разрывам на 55 мільярдаў рублёў.

Да канца года дзірка ў бюджэце «Газпрама» вырасце да 7 млрд даляраў, прагназавалі ў жніўні аналітыкі Ашчадбанк CIB. Кампаніі неабходна 1,326 трыльёна рублёў на будоўлю шматлікіх газаправодаў, яшчэ 246,9 млрд рублёў трэба накіраваць на дывідэнды. Аперацыйны грашовы паток не зможа пакрыць патрэбнай сумы ні ў гэтым годзе, ні ў 2020-21, калі інвестпраграма складзе 1,065 і 1,251 трыльёна рублёў адпаведна, мяркуюць у Ашчадбанку CIB.

Пакрываць дэфіцыт бюджэту «Газпрам» будзе ўдарным прыцягненнем доўгу: план па пазыках кампаніі на гэты год павялічаны ў 2,4 разы - да 725 млрд рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках