26 красавiка 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі з ліхтарыкамі ходзяць»

5
«Людзі з ліхтарыкамі ходзяць»

Як Нацыянальны аэрапорт перажыў блэкаўт.

Учора позна ўвечары ў Нацыянальным аэрапорце Менск на некаторы час згасла святло. Як паведамляюць на нашым форуме відавочцы, «колькасць святла з 22:20 да 22:40 зменшылася ў два разы». Пасажыры і наведвальнікі аэрапорта былі вымушаныя перасоўвацца з ліхтарыкамі, піша Onliner.

Пры гэтым, паводле паведамленняў відавочцаў, у будынку не толькі згасла святло, але і адключыліся банкаматы, эскалатары, ліфты, спыніўся гандаль.

– Сустракаю адпускнікоў, дык нават не ведаю, дзе выйдуць, табло не працуе, – наракае наш фарумчанін.

Карэспандэнт Onliner звярнуўся ў прэс-службу аэрапорта па каментар пра ўчорашняе здарэнне. Прыводзім яго без скарачэнняў:

«Учора ўвечары ў 22:05 у Нацыянальным аэрапорце праз тэхнічныя прычыны знікла электрычнасць. Нягледзячы на адсутнасць святла цягам 45 хвілінаў, праца аэрапорта і ўсе аперацыйныя працэсы падтрымліваліся з дапамогай аварыйнага асвятлення і аўтаномных крыніцаў сілкавання. Сістэма пасадкі і іншыя сістэмы жыццезабеспячэння аэрапорта працавалі ў штатным рэжыме і бесперабойна. На прылёт у аэрапорт Менска абмежаванняў не было. На вылет праз адсутнасць святла былі неістотныя затрымкі – блізу 5 рэйсаў былі затрыманыя на 30 хвілінаў. У 22:50 электрычнасць была адноўленая і аэрапорт пачаў сваю працу ў штатным рэжыме».

Пракаментавалі сітуацыю і спецыялісты «Белэнэрга»:

«13 верасня з боку Менскіх электрычных сетак забяспечвалася надзейнае і бесперабойнае вонкавае электразабеспячэнне падстанцыі "Аэрапорт". Адключэнне электраэнэргіі ў Нацыянальным аэрапорце звязанае з непаладкамі на абсталяванні, што належыць Нацыянальнаму аэрапорту.

Энэргетыкі выязджалі на месца, аглядалі стан свайго абсталявання на падстанцыі "Аэрапорт" і былі гатовыя дапамагчы энэргаслужбе Нацыянальнага аэрапорта, але пакуль запытаў на дапамогу не паступала».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках