26 красавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тоні Блэр: Стратэгічныя стасункі з Расеяй не павінны адбывацца за кошт Украіны

1
Тоні Блэр: Стратэгічныя стасункі з Расеяй не павінны адбывацца за кошт Украіны
Тоні Блэр

Захаду трэба быць больш настойлівым.

Заходнія краіны не павінны наладжваць стасункі з Расеяй за кошт Украіны, заявіў прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тоні Блэр на штогадовым форуме "Ялцінская еўрапейская стратэгія" (YES) 14 верасня, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Захаду трэба быць больш настойлівым, ствараючы такія стымулы для РФ, пры якіх невыкананне Менскіх пагадненняў будзе вельмі невыгодным для яе", – сказаў Блэр.

На пытанне, ці можна ставіць стратэгічныя стасункі з Расеяй у залежнасць ад прагрэсу менскага працэсу, Тоні Блэр адказаў, што "нягледзячы на важнасць стратэгічных стасункаў з РФ, яны не павінны адбывацца за кошт Украіны".

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскай арміяй і падтрыманымі Расеяй баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на прапанаваныя Украінай факты і доказы.

Перамовы пра ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе вядуцца ў менскім (Украіна – Расея – АБСЕ) і нармандскім (Украіна – Расея – Нямеччына – Францыя) фарматах. Кіраўнікі дзяржаваў нармандскага фармату сустракаліся апошні раз 19 кастрычніка 2016 года ў Берліне.

5 верасня 2014 года трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЕ зацвердзіла 12 пунктаў Менскіх пагадненняў. Пад імі паставілі свае подпісы таксама тагачасныя верхаводы баевікоў "ДНР" і "ЛНР".

12 лютага 2015 года былі зарэгістраваныя другія Менскія пагаднення. Яны прадугледжваюць спыненне агню, адвод цяжкіх відаў узбраення, маніторынг міжнародных назіральнікаў, правядзенне мясцовых выбараў у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам, амністыю ўдзельнікам канфлікту, вызваленне і абмен палоннымі, доступ гуманітарных місій для дапамогі тым, хто жыве ў нястачы, вяртанне Украіне кантролю над мяжой, правядзенне ва Украіне канстытуцыйнай рэформы ў частцы дэцэнтралізацыі. Патрабаванні цалкам пакуль не выкананыя.

У 2014 годзе ЗША, Еўразвяз і некаторыя іншыя краіны ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расеі. Санкцыйныя пакеты некалькі разоў пашыраліся і станавіліся больш жорсткімі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках