26 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі»: Святкуем Дзень горада разам!

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі»: Святкуем Дзень горада разам!

Пікет грамадзянскай кампаніі для збору подпісаў насупраць Палаца спорту прадоўжыцца да 18:00.

«Святкуем Дзень горада разам! Пікет «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў праводзіцца насупраць Палаца спорту. Будзем тут да 18,00. Падыходзьце!» - паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў прайшлі або праходзяць сёння ў наступных месцах сталіцы:

Вуліца Няміга, 12Б, каля рэстарацыі Макдональдс: 17:00 – 19:00,

Скрыжаванне вуліц Уральскай і Фролікава: 11:00 – 17:00,

Вуліца Русіянава, 7, універсам «Першамайскі»: 14:00 – 19:00,

Станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўскую: 13:00 – 16:00,

Вуліца Кальварыйская, 24 гіпермаркет «Карона»: 16:30 – 19:30,

Вуліца Карбышава, 13, крама «Златка»: 14:00 – 19:00,

Пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12:00 – 17:00.

Праспект Незалежнасці, 15:00 - 16:00

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках