26 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Кантрабандысты нацягнулі трос паміж Беларуссю і Літвой

5
Фотафакт: Кантрабандысты нацягнулі трос паміж Беларуссю і Літвой

Яшчэ адзін скарыстаўся лесвіцай.

У Гарадзенскім раёне памежнікі выявілі з дапамогай тэхнічных сродкаў невядомага грамадзяніна. Мужчына ехаў у бок дзяржаўнай мяжы з лесвіцай, паведамляе the-village.me са спасылкай на Памежкамітэт. Затрыманы жыхар Камянецкага раёна растлумачыў, што з дапамогай лесвіцы збіраўся пераадолець загараджальны паркан і кантрольную паласу з мэтай перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Калі б афёра ўдалася, то ён і далей збіраўся незаконна зарабляць такім спосабам.

Такі выпадак адбыўся некалькімі днямі раней. Трое жыхароў Астравецкага раёна і іх суўдзельнікі з сумежнага боку нацягнулі трос паміж дрэвамі праз беларуска-літоўскую мяжу. Залазілі па ствалах яны пры дапамозе рыштунку, спецыяльна прызначанага для ўздыму на жалезабетонныя апоры. Такім спосабам яны, як і згаданы вышэй грамадзянін, мелі намер перакідваць кантрабандны груз праз мяжу. Аднак і іх задума пацярпела фіяска.

Мужчыны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкулаў 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, парушэнне памежнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках