26 красавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў: Змяненняў ва Украіне за пяць гадоў не так ужо шмат

14
Алег Сянцоў: Змяненняў ва Украіне за пяць гадоў не так ужо шмат
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: GETTY IMAGES

Экс-палітвязень апавёў пра надзеі на лепшае.

16 верасня былы палітвязень Алег Сянцоў заявіў у Facebook, што за апошнія пяць гадоў ва Украіне адбылося няшмат зменаў.

"Прайшоў тыдзень з моманту майго вызвалення. Мне, як чалавеку прыбыламу на машыне часу з 2014 года, было цікава паглядзець, якія змены адбыліся ў краіне і ў людзях. Тыдзень, вядома ж, кароткі тэрмін, але я паспеў шмат дзе пабываць і шмат з кім пагутарыць. Папярэдніх высноваў пакуль дзве: змяненняў за пяць гадоў не так ужо шмат, як я чакаў. Усе ваююць з усімі", – напісаў ён.

Сянцоў падкрэсліў, што такая сітуацыя яго "засмучае".

"Як можна варагаваць адзін з адным, калі ў нас ёсць [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін? Але спадзяванняў на лепшае я ўсё адно не трачу. Усім добрага тыдня. Слава Украіне!" – дадаў ён.

Сянцоў быў асуджаны ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года.

Расейскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэнні ў Крыме тэрарыстычнай суполкі і кіраўніцтве ёй, замаху на набыццё выбуховых прыладаў і незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту. Сянцоў сваёй віны не прызнаў.

14 траўня 2018 года рэжысёр абвесціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць 64 украінскіх палітвязняў. Сябе ў гэты спіс ён не ўключыў. Праз пяць месяцаў, 5 кастрычніка, Сянцоў паведаміў, што ў сувязі з крытычным станам здароўя і паталагічнымі зменамі ва ўнутраных органах яго планавалі карміць прымусова, таму ён вымушаны спыніць галадоўку.

7 верасня 2019 г. паміж Украінай і РФ адбыўся абмен утрыманымі асобамі ў фармаце "35 на 35". Сярод украінцаў, якія вярнуліся дадому, быў і Сянцоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках