26 красавiка 2024, Пятніца, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомая дата суда над палітвязнем Змітром Паліенкам

1
Стала вядомая дата суда над палітвязнем Змітром Паліенкам
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

Яму высунутае абвінавачванне паводле некалькіх артыкулаў КК.

Суд над палітвязнем Змітром Паліенкам пачнецца 25 верасня а 10-й гадзіне ў Менскім гарадскім судзе. Гэта пацвердзіла сакратарка суда, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ці будзе судовае разбіральніцтва закрытым, стане вядома толькі на судзе, калі суддзя вынесе адпаведную пастанову.

Нагадаем, Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка паводле падазрэння ў здзяйсненні «асабліва злоснага хуліганства» (арт. 339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён «распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за паленне на лесвічнай пляцоўцы». 5 красавіка Паліенку было высунутае абвінавачванне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 339, арт. 341 і ч. 1 арт. 130. Абвінавачванне паводле арт. 341 КК Паліенку высунутае за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай.

2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Змітра Паліенкі закончанае і яно перададзенае ў пракуратуру для накіравання ў суд. Але пракуратура г. Менска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Вынікам гэтага сталі два новыя крымінальныя артыкулы: 341 - за графіці ў Курапатах і 369 - за «абразу» экс-міністра МУС Ігара Шуневіча.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках