27 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук пра Лукашэнку: «Вусы» трэба мяняць

7
Мянчук пра Лукашэнку: «Вусы» трэба мяняць

Ва ўладзе павінны быць новыя людзі.

Пра гэта кажуць людзі, якія прыходзяць на пікеты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» для збору подпісаў, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Мянчук распавёў, чаму прыйшоў паставіць подпіс за вылучэнне незалежнага кандыдата:

- Разумееце, у нас задушылі ўсю апазіцыю. Чалавек ва ўладзе 25 гадоў і пры гэтым усяляк перашкаджае, каб развіваліся нейкія іншыя партыі. Гэта не правільна, бо таталітарызм - гэта дрэнна, так не можа быць добра, у прынцыпе.

Далі грошай для МТЗ, але пры гэтым не сказалі, як ім развівацца, што ім рабіць. І ўсё, яму «капут». Пасадзілі туды дзядзьку шасцідзесяцігадовага, які там, груба кажучы, пляменнік, брат, сват кагосьці і ўсё астатняе. І ўсё, нічога не зменіцца на гэтым МТЗ. Павінны быць больш маладыя людзі. Я не пра сябе кажу, можа пра сябра.

Вусам прывітанне! Іх трэба мяняць!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках