26 красавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазыковая нагрузка расейцаў у 75% рэгіёнаў перавысіла пік 2013-2014 гадоў

Пазыковая нагрузка расейцаў у 75% рэгіёнаў перавысіла пік 2013-2014 гадоў

Такія паказчыкі прывялі да запаволення тэмпаў росту раздробнага крэдытавання.

У траўні-ліпені тэмпы росту раздробнага крэдытавання замарудзіліся ва ўсіх федэральных акругах. Тлумачыцца гэта ў тым ліку высокай крэдытнай нагрузкай насельніцтва, якая ў 75% рэгіёнаў ужо перавысіла пік 2013-2014 гадоў. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў дакладзе пра грашова-крэдытную палітыку, якую апублікаваў Банк Расеі, паведамляе РБК.

У паведамленні рэгулятара паказваецца, што тэмпы росту раздробнага крэдытавання замарудзіліся, нягледзячы на змякчэнне цэнавых умоў на фоне змяншэння інфляцыйных чаканняў, запаволення інфляцыі і зніжэння ключавой стаўкі Банка Расеі.

Што тычыцца асобных рэгіёнаў, то прырост крэдытнага партфеля фізічных асоб у ліпені знаходзіўся ў дыяпазоне ад 15 да 27-28%. Больш за ўсё прырост склаў у Туве, Дагестане, а таксама Ленінградскай вобласці.

2 верасня ў ЦБ паведамілі, што з улікам усіх пазык агульная пазыковая нагрузка насельніцтва за першае паўгоддзе павялічылася з 9,9 да 10,4% (у 2014 годзе пікавы паказчык склаў 10,4%). Пры гэтым, адзначылі ў ЦБ, гэта значэнне паказчыка з'яўляецца прыніжаным, бо ўлічваецца наяўны даход насельніцтва Расеі ў цэлым, у тым ліку тых расейцаў, у якіх няма крэдытаў.

У канцы жніўня Міністэрства эканамічнага развіцця апублікавала прагноз, у адпаведнасці з якім рост спажыўкрэдытавання ў 2019 годзе складзе прыкладна 20%, а ў 2020-м рэзка замарудзіцца да 4%. Кіраўнік ведамства Максім Арэшкін пры гэтым папярэджваў пра рызыкі крэдытнай бурбалкі і рэцэсіі праз паскораную выдачу крэдытаў.

Кіраўнік ЦБ РФ Эльвіра Набіўліна 6 верасня прагноз МЭР назвала нерэалістычным. «Мы ацэньваем дынаміку спажывецкага крэдытавання дзесьці на ўзроўні 10%, - сказала кіраўніца рэгулятара. - Іпатэка, мы лічым, будзе расці блізу 20%, а спажывецкае крэдытаванне - блізу 10%. Яно знізіцца пад уплывам перш за ўсё нашых макрапрудэнцыяльных мер». Магчымасці, што рост спажыўкрэдытавання замарудзіцца да 4%, Цэнтрабанк не бачыць, падкрэсліла яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках