26 красавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Дзейнасць Зяленскага станоўча ацэньваюць 70% украінцаў

11
Апытанне: Дзейнасць Зяленскага станоўча ацэньваюць 70% украінцаў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Таксама ўзраслa падтрымка ўкраінскага Кабміна і Рады.

Дзейнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага станоўча ацэньваюць 70% украінскіх рэспандэнтаў, адмоўна - 9%. Пра гэта сведчаць звесткі даследавання, праведзенага сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова з 6-га да 11 верасня 2019 года, піша "Гордон".

Пры гэтым дзейнасць новага складу Кабінета Міністраў Украіны пазітыўна ацэньваюць 45%, негатыўна - 8%,

Адзначаецца, што працу зноў абранай Вярхоўнай Рады Украіны станоўча ацэньваюць 44%, адмоўна - 10%.

Да парламенцкай фракцыі «Слуга народа» станоўча ставяцца 50% рэспандэнтаў, адмоўна - 11%.

«Дзейнасць іншых фракцый і дэпутацкіх груп у Вярхоўнай Радзе Украіны часцей ацэньваецца негатыўна: дзейнасць фракцыі партыі «Еўрапейская салідарнасць» ацэньваюць станоўча толькі 14% рэспандэнтаў, адмоўна - 59%, дзейнасць фракцыі партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё» - адпаведна 17% і 54 %, фракцыі партыі «Усеўкраінскае аб'яднанне «Бацькаўшчына» - адпаведна 23% і 44%, фракцыі партыі «Голас» - адпаведна 23% і 35%, дэпутацкай групы «За будучыню» - адпаведна 9% і 28%», - сказана ў паведамленні.

На думку 52% апытаных, тая акалічнасць, што ў Вярхоўнай Радзе сфармаваная большасць у складзе адной партыі «Слуга народа», станоўча паўплывае на краіну.

Пры гэтым 11% мяркуюць, што монабольшасць прынясе больш негатыўных наступстваў.

У рамках даследавання былі апытаныя 2018 рэспандэнтаў, старэйшых за 18 гадоў, ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем анэксаванага Крыма і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Выбарка апытання будавалася як шматступенная, выпадковая, з квотным адборам рэспандэнтаў на апошнім этапе. Тэарэтычная хібнасць без уліку дызайн-эфекту не перавышае 2,3% з імавернасцю 0,95.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках