26 красавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы праводзяць масавы пікет каля рэзідэнцыі Пуціна: Онлайн-трансляцыя

11
Расейцы праводзяць масавы пікет каля рэзідэнцыі Пуціна: Онлайн-трансляцыя
ФОТА: ГЛЕБ ЛІМАНСКІ / «НОВАЯ ГАЗЕТА»

Пратэстоўцы патрабуюць вызваліць актора Паўла Усцінава.

У Маскве каля будынка адміністрацыі прэзідэнта Расеі адбываецца масавы пікет у падтрымку актора Паўла Усцінава, асуджанага паводле абвінавачвання ва ўжыванні гвалту да прадстаўніка ўлады.

Відавочцы паведамляюць, што ў чарзе на пікет стаіць больш за сто чалавек, сярод іх – калегі Усцінава: акторы Аляксандр Паль і Мікіта Кукушкін, рэжысёр Аляксандр Малочнікаў, і іншыя. Удзельнікі акцыі адзін за адным устаюць да ўваходу ў адміністрацыю, трымаючы ў руках плакат "Свабоду Паўлу Усцінаву".

Радыё Свабода вядзе прамую трансляцыю з акцыі:

Напярэдадні Усцінава асудзілі на тры з паловай гады пазбаўлення волі. Інцыдэнт, у сувязі з якім ён асуджаны, адбыўся 3 жніўня ў цэнтры Масквы падчас акцыі апазіцыі за сумленныя выбары і супраць палітычных рэпрэсій. На кадрах, якія адмовіўся разглядаць суд, відаць, як паліцыянты збіваюць Усцінава з ног, б'юць яго дубінкамі, а той не чыніць ніякага супраціву.

Прысуд Усцінаву выклікаў грамадскі рэзананс. Дзясяткі палітыкаў, дзеячаў культуры, шоу-бізнэсу і грамадскіх дзеячаў выказаліся ў падтрымку актора, асудзіўшы дзеянні ўладаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках