26 красавiка 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр эканомікі: Публікацыя дакументаў пра перамовы з Расеяй створыць глебу для маніпуляцый

21
Міністр эканомікі: Публікацыя дакументаў пра перамовы з Расеяй створыць глебу для маніпуляцый
ДЗМІТРЫЙ КРУТЫ

Улады прадаўжаюць маўчаць пра перамовы аб «саюзнай дзяржаве».

Апублікаваны адказ міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога на прапанову адкрыта апублікаваць усе дакументы, падпісаныя з кіраўніком расейскага ўрада Дзмітрыем Мядзведзевым 6 верасня наконт далейшых дзеянняў у паглыбленай інтэграцыі дзвюх краін, піша «Салiдарнасць».

Дзмітрый Круты растлумачыў у лісце, напісаным на беларускай мове, чаму гэтага не робяць.

Скончыў міністр ліст запэўненнямі: «Дакументы, над якімі мы працуем, не ўтрымліваюць ніякага палітычнага кампанента і не ствараюць пагроз для суверэнітэту і незалежнасці нашай Радзімы».

Цікава, што, нягледзячы на перакананні ўрада, на справе адбываецца наадварот. Частка грамадства даўно абураная тым, што перамовы пра будучыню краіны праходзяць за зачыненымі дзвярыма і без уліку меркавання грамадзян. А маўчанне з нагоды зместу перамоваў спараджае шматлікія інсінуацыі, як у беларускіх, так і расейскіх СМІ. Даслоўна на днях, з падачы газеты «Коммерсанта» сталі казаць аб стварэнні «канфедэрацыі» Беларусі і Расеі.

«Публікацыя праекта Праграмы ў адсутнасць пакета дарожных карт супярэчыла б агульнапрынятай у свеце практыцы арганізацыі перамоваў, а таксама магла б стварыць глебу для інфармацыйных маніпуляцый».

Замест таго, каб зняпраўдзіць здагадкі шляхам раскрыцця зместу дакументаў, беларускія ўлады прадаўжаюць захоўваць маўчанне.

Тым часам прадаўжаюць паступаць паведамленні, якія наганяюць туману і спараджаюць новыя здагадкі. Да прыкладу, у сераду стала вядома, што Мінфінансаў Беларусі пачало працу над адзіным Падатковым кодэксам з Расеяй.

Тое, што замест Сяргея Румаса адказаў Дзмітрый Круты, невыпадкова. Міністр эканомікі ўзначальвае з беларускага боку рабочую групу ўрэгулявання праблемных пытанняў і развіцця інтэграцыі, якая працуе з канца мінулага года. Плануецца, што рабочая група прадставіць дакументы на подпіс Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну да 8 снежня - 20-годдзю «саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках