19 сакавiка 2024, aўторак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра настаўніцу з партай: Я на яе месцы галаву адкруціў бы шчанюку

236
Лукашэнка пра настаўніцу з партай: Я на яе месцы галаву адкруціў бы шчанюку

Дыктатар выказаўся на абарону педагога, які пагражаў дзіцяці.

Лукашэнка пракаментаваў гісторыю з рэзанансным канфліктам у сярэдняй школе №15 Гомеля, у выніку якога была звольненая настаўніца пачатковых класаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Рэч у тым, што вы не пачулі мяне на лінейцы, калі я адкрываў новую школу ва Уруччы, што ў нас бардак у школе. І гэты парадак трэба наводзіць. Вы што, чакаеце яшчэ, як у Стоўбцах каб у нас адбылося, – адзначыў Лукашэнка. – А пачынаецца адсюль – з здзекаў з настаўніцы. І яшчэ на камеру здымаюць і выкладваюць у сетку. І гэта ў чацвёртым класе".

Звяртаючыся да губернатара Гомельскай вобласці Генадзя Салаўя, Лукашэнка сказаў: "У цябе куля праляцела каля вуха. Таму што ты яшчэ там без году тыдзень. А то табе было б, што і ўсім астатнім".

"Паехалі, наладзілі разборкі, сабралі знізу даверху кіраўнікоў. Абсікаліся, што ў іх, ці бачыце, у сацыяльных сетках размесцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтую бедную настаўніцу. Ды я на месцы гэтай настаўніцы галаву адкруціў бы шчанюку якому-небудзь", – сказаў ён.

"У тэлефонах сядзяць там... Няўжо вы не разумееце, у вас жа свае дзеці, што тэлефон і іншыя гаджэты ў школе – гэта не толькі адрыў ад заняткаў. Яны перастаюць думаць. Яны ж лічыць не ўмеюць, табліцу множання не ведаюць, таму што адкрываюць тэлефон і перамнажаюць там. Ці шукаюць адказы на пытанні. Няўжо гэта нельга зразумець. У мяне сын ні разу тэлефон у школу не ўзяў", – сказаў дыктатар.

"І было ж сказана. Не, адны рапарты. Нядаўна міністр дакладваў: рапартуюць, у іх усё выдатна. Ды невыдатна. Калі такі бардак у школе, не патрэбныя ні падручнікі, ні праграмы, ні новыя метадычкі. Усё гэта марнаванне грошай, – сказаў Лукашэнка. – І там упаўнаважаныя ёсць, і там памочнікі ёсць. Я ўжо не кажу пра ўрад, Качанаву, якая ідэалогію вядзе. Вось яна, такая ідэалогія. Чаго сабраліся? Судзілі-прыбіралі, стрэлачніка знайшлі. Углыб глядзіце!" – заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 236

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках